Салігорская арганізацыя ТБМ падтрымала зварот у Канстытуцыйны суд па абароне беларускай мовы

2014 2014-07-19T20:39:58+0300 2014-07-19T20:39:58+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/tbm-logotip.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Старшыня Салігорскай гарадской арганізацыі “Таварыства беларускай мовы” Мікалай Шаравар накіраваў у Канстытуцыйны суд зварот па абароне беларускай мовы ад дыскрымінацыі.

- Адпаведная ініцыятывы была распачата яшчэ ў чэрвені вядомым юрыстам і праваабаронцам Гары Пятровічам Паганяйлам і падтрыманая Асаблеяй НДА. Некторыя жыхары нашага гораду таксама ўжо дасылалі ў Канстытуцыйны суд такія звароты, - кажа Мікалай Шаравар. - Цяпер далучыцца да гэтай ініцыятывы вырашыла і наша гарадская арганізацыя. Пад нашым зваротам падпісалася пятнадцаць чалавек. Ліст з подпісамі ўжо дасланы ў Канстытуцыйны суд.

Нагадаем, у красавіку гэта году набыў моц новы Закон “Аб канстытуцыйнай судавытворчасці”, які дазваляе грамадзянам наўпрост звяртацца ў галоўны суд краіны ў выпадку выяўлення ў заканадаўстве прабелаў, калізій і прававой нявызначанасці. Цяпер паспрабаваць абараніць беларускую мову ад дыскрымінацыі можа кожны жадаючы. У сеціве змешчаны адпаведныя метадычныя рэкамендацыі і ўзор звароту, які можна адрэдагаваць, дадаць у яго ўласныя прыклады моўнай дыскрымінацыі і самастойна накіраваць у Канстытуцыйны Суд.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international