Са 100 замоўленых БХД пікетаў супраць алкагалізацыі дазволены толькі адзін

2014 2014-07-08T13:19:31+0300 2014-07-08T13:19:31+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/alkahol.jpg

З больш чым 100 пікетаў, замўленых Беларускімі Хрысціянскімі Дэмакратамі ў 41 горадзе Беларусі, дазволены толькі адзін. Ён пройдзе 18 чэрвеня з 17:00 да 19:00 у Клічаве, насельніцтва якога ў лепшым выпадку складае толькі 7 тыс. чалавек.

Тэмай пікетаў была абарона дзяцей ад алкагалізму. Дзеянні ўладаў БХД расцэньвае як парушэнне правоў грамадзян на свабоду сходаў і свабоду выказвання.

"Замоўленыя пікеты мелі ясна акрэслены характар. На іх планавалася збіраць подпісы ў падтрымку зменаў у заканадаўства за дэалкагалізацыю насельніцтва, меркавалася распавесці пра антыалкагольную кампанію. Ужо сабраныя тысячы подпісаў у падтрымку кампаніі, і правядзенне пікетаў было б лагічай часткай кампаніі. Тое, што пікеты не дазваляюць нават па сацыяльных тэмах, сведчыць пра панічны страх уладаў перад любой грамадскай актыўнасцю. А дэкларацыі чыноўнікаў пра клопаты грамадзян застаюцца пустымі, за якімі няма рэальных крокаў. Насельніцтва масавае спайваецца, а правядзенню кампаніі супраць алкагалізацыі робяцца перашкоды", - адзначыў сустаршыня аргкамітэту БХД Віталь Рымашэўскі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international