Канстытуцыйны суд адмовіўся разглядаць зварот мазырскага праваабаронцы па сутнасці

2014 2014-06-10T15:10:37+0300 2014-06-10T15:10:37+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kanstytucyjny-sud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Мазырскі праваабаронца Уладзімір Целяпун атрымаў адказ з сакратарыяту Канстытуцыйнага суду на свой зварот. Пытанні і прапановы праваабаронца агучыў на прыёме грамадзян старшынёй КС, які праходзіў у Мазыры 28 траўня. Праваабаронца паставіў перад старшынёй КС некалькі пытанняў. У прыватнасці, прасіў праверыць на адпаведнасць Канстытуцыі рашэння Мазырскага райвыканкаму аб масавых мерапрыемствах, выканаць якое на практыцы немагчыма. Згодна рашэнню, заяўнік мітынгу ці пікету павінен заключыць дамовы са спецыяльнымі службамі да атрымання дазволу з выканкаму. Службы ж дамовы не заключаюць, спасылаючыся на адсутнасць дазволу на правядзенне мерапрыемства з боку выканкаму. Як вырашыць дадзенае пытанне, якія механізмы выканання рашэння выканкаму – адказ на гэтыя пытанні праваабаронца не атрымаў ні ў мясцовых улад, ні ў абласных, ні ў судах.

У адказе з сакратарыяту Канстытуцыйнага суду замест разгляду звароту па сутнасці гаворыцца, што «нагляд за дакладным і аднастайным выкананнем заканадаўства ў сферы мясцовага кіравання і самакіравання ажыццяўляць Генеральны пракурор і падначаленыя яму пракуратуры». Грамадзяне ж, згодна адказу з сакратарыяту КС, «звяртаюцца з ініцыятывай аб унясенні прапаноў, разгляд якіх падведамны КС, да прэзідэнта і органаў, якія валодаюць правам унясення ў Канстытуцыйны суд прапаноў».

Тыповай адпіскай назваў такі адказ Уладзімір Целяпун. «На сустрэчы старшыні Канстытуцыйнага суду з працаўнікамі прадпрыемства «Мазырскія малочныя прадукты» гаварылася, што адна з галоўных задач КС – абарона канстытуцыйных правоў грамадзян. А на практыцы грамадзян накіроўваюць да структур і органаў, якія маюць права звяртацца ў КС. Калі Канстытуцыйны суд так дбае пра правы і свабоды грамадзян, чаму павялічваецца колькасць скаргаў беларусаў у Камітэт па правах чалавека ААН, а Рэспубліка Беларусь не выконвае ўзятыя на сябе абавязкі па станоўчых рашэннях гэтага міжнароднага органа? Які наогул сэнс ад паездак старшыні КС па рэгіёнах, прыёмах ім грамадзян па іх скаргах, калі самім грамадзянам для вырашэння іх праблем пасля зваротаў ва ўсе судовыя і дзяржаўныя інстанцыі трэба прасіць органы ўлады, каб яны звярнуліся ў Канстытуцыйны суд па не вырашаных імі жа праблемах грамадзян?» - пракаментаваў праваабаронца адказ з сакратарыяту Канстытуцыйнага суду.

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international