750 тысяч рублёў за плякат «Сьмерць расейскім акупантам!»

2014 2014-06-02T13:46:12+0300 2014-06-02T13:46:48+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/piket_shurauleva.jpg
Вольга Жураўлёва на пікеце 29 траўня 2014 года.

Вольга Жураўлёва на пікеце 29 траўня 2014 года.

Жыхарка Менску Вольга Жураўлёва пакараная штрафам пяць базавых велічынь (750 000 беларускіх рублёў).У пятніцу 31 траўня яна правяла акцыю на Кастрычніцкай плошчы: выйшла з плякатам «Сьмерць расейскім акупантам!».

Судзіла Вольгу Жураўлёву судзьдзя Вікторыя Шабуня з Цэнтральнага раённага суду Менску.

У судзе Вольга прызнала сваю віну, таму працэсу фактычна не было — сьведкі не выступалі. Абвінавачаная падпісала пратакол, пагадзілася з пакараньнем і атрымала штраф.

У Вольгі Жураўлёвай ёсьць шасьцігадовае дзіця, зь якім яна і была на акцыі. Калі яе затрымалі, то разам зь дзіцем яна праседзела больш за чатыры гадзіны ў пастарунку, у так званым «малпятніку» ў Цэнтральнай раённай управе міліцыі, як яна кажа, з бамжамі, алькаголікамі. Прасіла, каб дзіця адтуль выпусьцілі і далі магчымасьць пасядзець каля дзяжуркі, або каб ёй далі пазваніць сваякам, каб забралі малога.

Але ёй так і не дазволілі, і малы сын мусіў сядзець зь ёй. Вольга — сябра грамадзкага аб’яднаньня «Альтэрнатыва». Яна заявіла Свабодзе, што сваім учынкам выказвае нязгоду з палітыкай Расеі ва Ўкраіне.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international