Улады ігнаруюць зварот таксістаў

2014 2014-04-04T12:29:41+0300 2014-04-04T12:29:41+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/taksist.jpg

Чатыры месяцы беларускія таксісты чакаюць адказу на свой зварот ад Міністэрства транспарту. Таксісты патрабавалі не прымаць указ, які вымагае ад іх набыцця новых аўтамабіляў мясцовай зборкі.

 

Такое ігнараванне амаль паўтысячы работнікаў сферы транспартных паслуг паказывае, што грамадcкая думка чыноўнікаў не цікавіць, кажа актывіст па збору подпісаў Сяргей Верамеенка:

- Улады жывуць сабе, а людзі сабе. Яны ствараюць сваё заканадаўства, яны ствараюць законы, выпускаюць розныя ўказы. Мы павінны іх выконваць, прынамсі яны так мяркуюць. Няма ніякага грамадскага абмеркавання, меркаванні не ўлічваюцца, яны проста даводзяць свае думкі таго, якім павінна быць нашае грамадства.

Напрыканцы 2013 года зварот быў дасланы ў Міністэрства транспарту, а копія была адпраўлена ў адміністрацыю прэзідэнта Беларусі. Таксісты даводзілі, што ўказ пра некаторыя пытанні арганізацыі перавозак аўтамабілямі-таксі значна пагоршыць, а не палепшыць эканоміку гэтай сфэры дзейнасці.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international