Дземідзенку і Крэмянецкаму далі па 10 сутак арышту
22 лютага актывістаў затрымалі на украінскай мяжы, паставілі штампы на забарону ўезду на тэрыторыю Украіны на 5 год і адвезлі на беларускі бок. Пасля на мяжы з'явіліся міліцыянты, якія затрымалі хлопцаў за тое, што тыя нібыта лаяліся матам.
Увесь гэты час актывісты знаходзіліся ў Ельскім РАУС. На іх складзеныя пратаколы аб адміністратыўным правапарушэнні, падмацаваныя пяццю рапартамі міліцыянтаў і пратаколамі апытання двух іншых затрыманых у РАУС.
Мікалай Дземідзенка і Зміцер Крэмянецкі адмаўляюць сваю віну.
Сёння ў 14.00 пачаўся суд, справу разглядае Цалкоў Іван Пятровіч.
15.30 - Пачаўся допыт сведкаў.
17.50 - рашэнне суда - арышт на 10 сутак і Дземідзенку, і Крэмянецкаму.
***
Нагадаем, падчас папярэдняга візіту на Майдан (10-20 снежня) з хлопцаў узялі падпіску аб неўдзеле ў пратэстных акцыях на тэрыторыі Украіны.