Брэст: гарвыканкам вяртае ў 2010 год

2014 2014-01-13T16:04:56+0300 2014-01-13T16:04:56+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/podpisy-zbor.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У рубрыцы “Выбары-2014” на афіцыйнай інтэрнэт-старонцы гарвыканкама змешчана спасылка на рашэнне, якое павінна патлумачыць, дзе нельга ладзіць пікеты з мэтай збору подпісаў сярод выбаршычкаў.

Аднак пры азнаямленні з гэтым дакументам, які маю назву “Аб унясенні зменаў у рашэнне Брэсцкага выканаўчага камітэта ад 5 лютага 2010 г. №234”, застаецца таямніцай, дзе ж забаронена ладзіць пікеты. Справы ў тым, што новы дакумент тычыцца толькі кадравых перестановак, сярод асобаў, якія мусяць выконваць згаданае рашэнне. А каб даведацца пра пералік месцаў, на якіх забаронена збіраць подпісы, трэба шукаць тое самае рашэнне гарадскіх уладаў №234 чатырохгадовай даўніны.

Адшукаўшы патрэбны дакумент, можна засведчыць, што зараз (як і ў 2010 годзе) ладзіць пікеты з мэтай збору подпісаў выбаршчыкаў у Брэсце забаронена на плошчах Леніна і Свабоды, праспекце Машэрава, скверы Іконнікава, бульварах Касманаўтаў і Шаўчэнкі, вуліцах Леніна, Савецкай, Гогаля, Міцкевіча, Маскоўскай, а таксама ў мемарыяльным комплексе “Брэсцкая крэпасць-герой”, на тэрыторыі аўтавакзала, аб’ектах чыгуначнага і воднага транспарта, на адлегласці не менш за 200 метраў ад будынку РУП “Тэлерадыёкампанія Брэст” і на адлегласці не менш за 50 метраў ад будынкаў рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, мясцовых прадстаўнічых, выканаўчых і распарадчых органаў, дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў, судоў, органаў пракуратуры, тэрыторый арганізацый, што забяспечваюць абароназдольнасць, бяспеку дзяржавы і жыццядзейнасць насельніцтва (грамадскі транспарт, прапрыемствы вада-, цепла- і энергазабеспячэння, бальніцы, паліклінікі, дзіцячыя дашкольныя установы, агульнаадукацыйныя установы).

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international