Жодзіна: Касацыйную скаргу давялося падаваць без азнаямленьня з пратаколам

2014 2014-01-10T09:21:53+0300 2014-01-10T09:21:53+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/lapicki-piket-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алесь Лапіцкі.

Алесь Лапіцкі.

Касацыйная скарга на рашэньне Жодзінскага гарадзкога суду ад 22 лістапада з матывавальнай часткаю ад 29 лістапада 2013г., якія былі прадстаўленыя  заяўнікам толькі 24 сьнежня 2013г., вымушана была падавацца імі 03.01.2014г. без папярэдняй магчымасьці азнаямленьня з пратаколам судовага паседжаньня ды ўнясеньня неабходных заўваг.

Пратакол, у якім павінны быць дакладна зафіксаваныя важныя моманты з 6-ці паседжаньняў судовага разьбіральніцтва па пытаньнях забароны мясцовымі ўладамі пікетаваньня ў падтрымку Алеся Бяляцкага ды іншых палітвязьняў у Жодзіне, праз 2 месяцы ад пачатку судовага працэсу дагэтуль яшчэ не падрыхтаваны(!).

Жодзінскія праваабаронцы, Аляксей Лапіцкі і Сьвятлана Лапіцкая, якія выступалі заяўнікамі па судовай справе ў Жодзінскім гарадзкім судзе пры старшынстве судзьдзі Івана Грынкевіча, адзначаюць, што імі абскарджваюцца факты неразгляду заяўкі на правядзеньне пікетаваньня ў падтрымку палітвязьня Алеся Бяляцкага ў Жодзіне, а таксама не дазволу заяўленага пікетаваньня без дастатковых законных падставаў для гэтага - без наяўнасьці зразумелай, законнай і неабходнай для дэмакратычнага грамадзтва мэты, патрабуемай арт. 23 Канстытуцыі і арт. 21 МПГіПП, дапушчальнай пры абмежаваньні права на свабоду мірных сходаў. 

У судовым працэсе заяўнікам удалося даказаць і зафіксаваць дакумэнтальныя факты, якія:

- выкрываюць супярэчнасьць паказаньняў, нелягічнасьць і безпадстаўнасьць пазыцыі прадстаўніцы ўлады ў судзе Вольгі Вэргель;

- выяўляюць (у сувязі з гэтым) мэтанакіраваныя ды наўмысныя перашкоды ў рэалізацыі канстытуцыйнага права з боку выканаўчае ўлады ў Жодзіне;

- непасрэдна даказваюць немагчымасьць выкананьня заяўнікамі патрабаваньняў аб заключэньні аплатных дамоваў зь міліцыяй, камунальнікамі ды мэдыкамі перад падачай заяўкі на правядзеньне мірных сходаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства