Паведамленне для прэсы!

2013 2013-12-09T12:05:00+0300 2013-12-10T11:24:02+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/press-image.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Міжнародны дзень правоў чалавека, 10 снежня 2013 года, у Менску адбудзецца прэзентацыя альтэрнатыўнага дакладу Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) і Праваабарончага цэнтра “Вясна” “Паўсюдныя парушэнні працоўных правоў і прымусовая праца ў Беларусі”.

Даклад праваабаронцаў нядаўна быў прадстаўлены ў Камітэце ААН па сацыяльна-эканамічных і культурных правах.

“Мы правялі ў ліпені бягучага года місію па даследаванні эканамічных і сацыяльных правоў, каб распавесці пра выкарыстанне на досыць шырокім узроўні прымусовай працы і цяжкіх эканамічных і сацыяльных умоваў, у якіх знаходзяцца многія беларускія грамадзяне. Мы змаглі пераканацца, што гэтыя рэшткі савецкай сістэмы дасягнулі яшчэ большых прапорцый і цяпер ўяўляюцца проста як нейкая абсурдная грымаса рэжыму, які на міжнародным узроўні сцвярджае, што застаецца апошнім сацыялістычным раем Еўропы”, - коратка адзначыў наконт гэтай місіі Карым Лахіджы, Прэзідэнт FIDH, у сваім выступе на III Беларускім праваабарончым форуме.

Запрашаем журналістаў і зацікаўленых асоб!

У прэзентацыі прымуць удзел:

Валянцін Стэфановіч, намеснік старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна”;

Павел Сапелка, юрыст, эксперт у галіне пенітэнцыярнага заканадаўства;

Гары Паганяйла, кіраўнік юрыдычнай камісіі РПГА “БХК”;

Аляксандр Ярашук, старшыня Беларускага Кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў.

Пачатак у 11.00.

Месца правядзення – офіс ПЦ “Вясна”: вул. Мяржынскага, 8-26.

Тэлефон для даведак: (017) 280-23-11.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international