Зміцер Дашкевіч папярэджаны аб магчымым узмацненні жорсткасці прэвентыўнага нагляду

2013 2013-12-06T09:24:32+0300 2013-12-06T09:24:32+0300 be

Сустаршыня міжнароднага грамадскага аб'яднання «Малады фронт» (Чэхія), былы палітвязень Зміцер Дашкевіч папярэджаны аб магчымым працягу іўзмацненні жорсткасці прэвентыўнага нагляду.

«Кожны першы, трэці і чацвёрты чацвер месяца я хаджу адзначацца ва УУС Першамайскага раёна Мінска.

Сёння (5 снежня) інспектар уручыў мне пастанову, у якой гаворыцца, што калі я буду і далей аказваць супраціўленне супрацоўнікам міліцыі, прэвентыўны нагляд у дачыненні да мяне будзе працягнуты і стане больш жорсткім», — заявіў Дашкевіч.

6 лістапада палітык быў арыштаваны на трое сутак за непадпарадкаванне міліцыі. У той дзень каля сталічнага ГУМа ён збіраў подпісы за вяртанне вуліцы Леніна яе гістарычнай назвы — Францысканская і быў затрыманы супрацоўнікамі праваахоўных органаў. У судзе выступілі двое сведак-міліцыянераў, якія заявілі, што Дашкевіч «упіраўся, садзіўся на зямлю і не падпарадкоўваўся іх законным патрабаванням».

Пасля ўручэння папярэджання палітык, паводле яго слоў, заявіў інспектару, што быў асуджаны на падставе сфальсіфікаванага пратакола.

Пастанову Першамайскага РУУС Дашкевіч расцэньвае як «працяг курсу на пераслед іншадумцаў».

28 жніўня Дашкевіч выйшаў на волю з гродзенскай турмы № 1 пасля амаль трохгадовага зняволення. Ён быў арыштаваны напярэдадні апошніх прэзідэнцкіх выбараў, 18 снежня 2010 года, і асуджаны спачатку за «асабліва злоснае хуліганства», а затым за «злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы».

Пад прэвентыўным наглядам Дашкевіч будзе знаходзіцца на працягу паўгода пасля вызвалення.

Яму забаронена пакідаць месца жыхарства з 20 да 6 гадзін.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international