У Менску «знікаюць» нацболы і знаходзяцца ў судах (адноўлена)

2013 2013-10-23T15:53:00+0300 2013-12-27T14:59:15+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kontush1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Яўген Контуш

Яўген Контуш

Каля 9 гадзін раніцы 23 кастрычніка проста ля ўласнага пад’езда супрацоўнікамі міліцыі быў затрыманы  лідар беларускіх нацыянал-бальшавікоў Яўген Контуш. Прычына затрымання пакуль невядомая.

Таксама не адказвае мабільны тэлефон актывіста гэтага руху Дзмітрыя Паліенкі. Аднак у другой палове для ён азваўся, ды ненадоўга. Адразу пасья працы ён быў затрыманы на прахадной прадпрыемства і дастаўлены ў аддзяленне міліцыі.  

Стала вядома таксама, што міліцыянты "палявалі" таксама і на Аляксандра Палякова, аднак яму ўдалося пазбегнуць затрымання.

Сярод магчымых прычын прэвентыўных затрыманняў праваабаронцы называюць паседжанне Савета кіраўнікоў МЗС краінаў СНД, якое пачне сваю працу ў Менску 24 кастрычніка.

***

Яўгена Контуша даставілі ў суд Маскоўскага раёна Менска. На яго складзены пратакол па артю 17.1 КаАП за нібыта дробнае хуліганства. Справу разглядае суддзя Юрый Сезін.

Прысуд - 5 сутак арышту.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international