Вядомыя ўкраінскія пісьменнікі заступіліся за выдавецтва «Логвінаў»

2013 2013-10-21T16:48:49+0300 2013-10-21T16:48:49+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/logvinau.gif

Адкрыты ліст украінскіх пісьменнікаў з нагоды адклікання ліцэнзіі ў выдавецтва «Логвінаў»

Выказваем сваё абурэнне з нагоды пазбаўлення ліцэнзіі мінскага выдавецтва «Логвінаў». Гэты крок з боку беларускага міністэрства інфармацыі ніякім чынам не стасуецца з прынцыпамі свабоды слова, адно заганяе літаратуру і мастацтва ў стан, знаёмы нам з не найлепшых савецкіх часоў.

Добрая літаратура, як вядома, – дзейсны сродак супраць закасцянелых стэрэатыпаў і аднабокіх, негатыўных ўяўленняў пра краіну і яе жыхароў. Таму нас, прадстаўнікоў суседняй літаратуры, не можа не хваляваць збядненне літаратурнага поля Беларусі, якое абавязкова паследуе за зачынннем уплывовага выдавецтва.

Нагадаем, што «Логвінаў» публікуе выдатныя творы мастацкай літаратуры, а таксама альбомы па мастацтве, якія фармуюць культурны ландшафт краіны.

Выдавецтва, шырока вядомае ва Ўкраіне, станоўча ўплывае сваёй дзейнасцю на імідж Беларусі, прэзентуе сваю краіну як культурную і літаратурную еўрапейскую дзяржаву з насычаным грамадскім і прыватным жыццём.

Акрамя таго, выдавецтва «Логвінаў» актыўна працуе з іншымі літаратурамі, у тым ліку і з украінскай. Менавіта ў выдавецтве «Логвінаў» пабачылі свет перакладныя кнігі Юрыя Андруховіча і Сяргія Жадана.

Выхад у свет гэтых кніг стаўся падзеяй у літаратурным жыцці абедзьвюх краін і правёў да ўсплёска ўзаемнага зацікаўлення.

Такім чынам, мы заклікаем беларускае міністэрства інфармацыі як найхутчэй вярнуць выдавецтву «Логвінаў» ліцэнзію, спыніць наступ на беларускую літаратуру.

Падпісаліся:

Марія Матіос
Андрій Курков
Юрій Андрухович
Андрій Бондар
Андрій Кокотюха
Юрко Прохасько
Олександра Коваль
Богдана Матіяш
Сергій Жадан
Ірена Карпа
Ростислав Мельників
Іван Малкович
Лариса Денисенко
Маріанна Кіяновська

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international