Беларусь – самая праблемная па свабодзе СМІ сярод краін Усходняга партнёрства

2013 2013-09-06T16:23:42+0300 2013-09-06T16:23:42+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/litvina-bastunec.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Cтаршыня ГА "БАЖ" Жанна Літвіна і намеснік старшыні Андрэй Бастунец

Cтаршыня ГА "БАЖ" Жанна Літвіна і намеснік старшыні Андрэй Бастунец

Гэта вынікае з пілотнага Індэкса свабоды медыя Усходняга партнёрства, вынікі якога былі абнародаваныя ў офісе ГА “БАЖ” 6 верасня, напярэдадні Міжнароднага дня салідарнасці журналістаў.

З вынікамі даследавання знаёмяць журналістаў старшыня ГА "БАЖ" Жанна Літвіна і намеснік старшыні Андрэй Бастунец.

Паводле абагульненых дадзеных Індэкса, найбольш спрыяльныя для СМІ ўмовы сёння існуюць у Грузіі. На другім месцы – Малдова, на трэцім – Арменія, на чацвертым – Украіна, на пятым – Азербайджан. Апошняе сярод шасці дзяржаў месца займае наша краіна.

Зводны Індэкс рыхтавала міжнародная грамадская арганізацыя “Internews-Украіна” пры падтрымцы Еўрасаюза ў межах праекта «Назіранне за свабодай слова ва Усходнім рэгіёне Еўрапейскай палітыкі суседства», які паўстаў з ініцыятывы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства. (Больш інфармацыі – тут.)

Індэкс складзены па выніках апытання экспертаў – па дзесяць у кожнай краіне, – якія па прапанаванай методыцы ацэньвалі стан свабоды СМІ і выстаўлялі краінам пэўныя балы.

Акрамя таго, эксперты распрацоўвалі рэкамендацыі для кожнай з краін.

ПаказацьЧЫТАЦЬ РЭКАМЕНДАЦЫІ

Індэкс плануецца выпускаць штоквартальна на працягу двух гадоў у кожнай краіне Усходняга партнёрства.

Ён мае чатыры блокі – «Палітыка», «Практыка», «Тэлерадыёвяшчанне» і «Інтэрнэт і новыя медыя».

Блок «Палітыка» вызначае ўзровень правоў і свабод, што прадастаўляюцца канстытуцыяй і законамі краіны СМІ і журналістам, іх адпаведнасць міжнародным нормам і стандартам, наяўнасць афіцыйных органаў цэнзуры і г.д.). Блок «Практыка» вызначае ролю дзяржавы ў забеспячэнні правоў і свабод СМІ і журналістаў, рэакцыю ўладаў на выпадкі іх незаконнага абмежавання. Гэты блок складаецца з 6 частак: фактычныя атакі, пагрозы, затрыманні; судовы пераслед; доступ да інфармацыі; цэнзура і самацэнзура; дзяржаўная манаполія; эканамічныя ўмовы. Блок «Телерадыёвяшчанне». Вызначае ўзровень свабоды тэлерадыёкампаній, доступ да эфіру і г.д. Блок «Інтэрнэт і новыя медыя» вызначае ўзровень свабоды інтэрнэту, магчымасці доступу да яго.

Гл: Інфаграфіка і Прэзентацыя ў Power Point

“Індэкс – гэта аснова для выпрацоўкі агульнай для краін Усходняга партнёрства палітыкі рэфармавання інфармацыйнай сферы. Безумоўна, “кожны няшчасны па-свойму”, і нават у лідараў гэтага Індэксу – Грузіі і Малдовы – ёсць свае праблемы. Яны балючыя, але ўсё ж лягчэйшыя за нашы”, – зазначыла Жанна Літвіна. 

“Зразумела, ёсць шмат розных індэксаў, рэйтынгаў, якія складаюцца міжнароднымі структурамі. І ва ўсіх іх Беларусь стаіць на апошніх месцах, – кажа Андрэй Бастунец. – Але ўмовы ў розных краінах свету моцна адрозніваюцца, і чым большы індэкс, тым ён больш субектыўны. А тут мы параўноўваем сітуацыю ў краінах, дзе адносна нядаўна існавала аднолькавая заканадаўчая база, і таму параўноўваць можна даволі адэкватна. Да таго ж, адметнасць гэтага Індэкса – у тым, што яго складалі самі медыяэксперты ўнутры кожнай краіны. Гэта ўжо не ацэнка звонку, а своеасаблівая самаацэнка”.

Па словах юрыста, кожнаму з экспертаў была раздадзена анкета з 55 пытаннямі, разбітымі на 4 блокі. Па кожным з гэтых пытанняў эксперты маглі выставіць ацэнку ад нуля да трох ("0" – мінімальныя гарантыі дзейнасці журналістаў, "3" – максімальныя). На падставе сумы балаў ствараўся Індэкс.  

“Для мяне было трохі дзіўна, што нават у блоку “Інтэрнэт і новыя медыя” мы апынуліся ў самым хвасце, бо мы ж увесь час кажам, што ў нас інтэрнэт-сфера найбольш вольная! – прызнаўся Андрэй Бастунец. – Але, калі паглядзець, на якія пытанні адказвалі эксперты, усё стане на свае месцы: у іх пыталіся пра заканадаўства ў сферы інтэрнэт, пра выпадкі прыцягнення інтэрнэт-актывістаў да адказнасці, пра дзяржаўную манаполію ў сферы аказання інтэрнэт-паслуг, пра блакаванне анлайн-СМІ і г.д.” 

Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international