viasna on patreon

У Бярозаўскім раёне адбыўся сход сяльчан, нязгодных з ліквідацыяй свіней (фота)

2013 2013-08-14T16:19:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/biar-shod-svinni-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Каля сельвыканкама ў вёсцы Сялец учора адбыўся народны сход, арганізаваны вяскоўцамі, на якім прысутнічала 150 чалавек. З запрошанага кіраўніцтва былі старшыня Сялецкага сельвыканкама Уладзімір Хілько, намеснік старшыні Бярозаўскага райвыканкама Данута Гардзеева, выконваючы абавязкі сельгасупраўлення Аляксей Жоўцікаў і галоўны ветурач раёна Генадзь Белавешкін. Запрошаныя адпаведныя супрацоўнікі з Брэсцкай вобласці і работнікі пракуратуры раёна і вобласці запрашэнне праігнаравалі.

Галоўная мэта сходу - дабіцца адмены рашэння Бярозаўскага райвыканкама ад 5 жніўня аб ліквідацыі свіней да 15 жніўня з прыватных падворкаў у 17 вёсках, якія трапілі ў 5-кіламетровую зону бліз невялікіх фермаў вёсак Сашыца і Хойнікі, або дабіцца адтэрміноўкі рашэння для таго, каб мець магчымасць абскардзіць у вышэйшых інстанцыях. Сяльчане спасылаюцца на тое, што раён не ўваходзіць у 40-кіламетровую буферную зону ад эпіцэтра эпідэміі, а фермы маюць малое пагалоўе і не адпавядаюць санітарна-гігіенічным патрабаванням фермаў.

Трэба адзначыць, што падтрымкі ў прысутных чыноўнікаў людзі не знайшлі. Тыя патрабавалі падпарадкавацца рашэнню, а потым ужо скардзіцца. Паабяцалі данесці кіраўніцтву раёна патрабаванні людзей, якія пазначаны і ў пратаколе сходу.

Людзі рашуча настроены абараняць сваю ўласнасць, бо для большасці свінагадоўля дапамагае выжыць пры пенсіі або заробку ў паўтары мільёны рублёў.

Данута Гардзеева запэўніла, што кампенсацыя крыху больш за 18 тысяч рублёў за кілаграм і 600 тыс. рублёў за галаву да 30 кілаграм будзе выдадзена з бюджэта на другі дзень пасля здачы. Але людзі не паверылі, паколькі ў акце аб утылізацыі пункт аплаты адсутнічае, і яго адмовілісяч туды ўнесці нават па патрабаванню людзей. Аляксей Жоўцікаў сказаў, што адказных за аплату няма.

Людзі настроены рашуча змагацца за сваю прыватную ўласнасць. Яны збіраюцца абскарджваць Пастанову райвыканкама ў аблвыканкаме, пракуратуры і судах.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства