Гамяльцы далучыліся да рэспубліканскай акцыі “Тыдзень палітвязня”

2013 2013-07-12T11:52:30+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/aczia.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Гомелі любы жадаючы можа далучыцца да агульнабеларускай грамадзянскай акцыі салідарнасці “Тыдзень палітвязня”. Дзеля падтрымання палітычных зняволеных дастаткова наведаць грамадска-палітычны цэнтр па вуліцы Палескай, 52 абласнога цэнтра, дзе кожны будзе мець магчымасць прыняць удзел у акцыі шляхам напісання паштовак тым, хто паводле палітычна матываваных прысудаў знаходзіцца ў Беларусі зараз за кратамі. 

Арганізатарамі мерапрыемства выступілі гомельскія праваабаронцы з “Вясны” і “Салідарнасці”.  Толькі цягам сёняшнега дня было падпісана і раздадзена для падпісання некалькі дзясяткаў паштовак у падтрымку палітычных зняволеных.

Трэба адзначыць, што праваабаронцы ў Гомелі робяць такую маральную падтрымку палітвязням рэгулярна.

14 сакавіка юрыст Леанід Судаленка атрымаў з Бабруйску паштоўку ад палітзняволенага Алеся Бяляцкага. Зняволены праваабаронца шчыра дзякаваў за падтрымку, а таксама віншаваў з Днём Волі: “Леанід, добры дзень! Прывітанне з Бабруйску! Дзякуй за паштоўку. У мяне ўсё з большага нармальна. Працую, чытаю газеты, пішу лісты. Так дні і мінаюць. Сумаваць няма калі. Віншую з Днём Волі! Яе нам усім не хапае. Перадавай знаёмым прывітанне”.

11 красакавіка на адрас праваабаронцы Анатоля Паплаўнагазняволены кіраўнік "Вясны" падзякваў гомельчукоў за падтрымку і выказаў спадзеў на хуткую сустрэчу:  "Добры дзень Анатоль! Атрымаў агульны ліст з цёплымі словамі ад розных людзей, усім дзякую! У мяне ўсё па - старому. Маю ўжо год працоўнага стажу ў калоніі. Хаця галавой, прызнаюся болей падабаецца працаваць. Дык вось хоць мазгі крыху адпачнуць. Але чытаю, лісты пішу, разьвіваюся ўнутрана і духоўна. Так што ня так усё пагана. Да сустрэчы, Алесь!".

Нагадаем, у Беларусі цяпер 11 палітычных вязняў. Гэта старшыня Праваабарончага цэнтра «Вясна» Алесь Бяляцкі, былы кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч, лідар Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павел Севярынец, лідар «Маладога фронту» Зміцер Дашкевіч, актывіст гэтай жа арганізацыі Эдуард Лобаў,прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч, асуджаныя па «справе анархістаў»Ігар Аліневіч, Аляксандр Францкевіч, Мікалай Дзядок, Яўген Васьковіч і Арцём Пракапенка.

http://gomelspring.org/

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international