Рашэнне па справе газеты “Вольны горад” будзе абвешчана 17 чэрвеня

2013 2013-06-16T11:28:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/niarounysiarhej.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Рэдактар незалежнай крычаўскай газеты “Вольны горад” Сяргей Няроўны

Рэдактар незалежнай крычаўскай газеты “Вольны горад” Сяргей Няроўны

У судзе Крычаўскага раёна 14 чэрвеня працягнуўся разгляд справы ў грамадзянскім працэсе па пазову “аб абароне дзелавой рэпутацыі” з боку УКП “Чэрыкаўскае ПМК № 280” супраць незалежнай газеты “Вольны горад”. 

Інтарэсы пазоўніка ў судзе пачала адстойваць адвакат Кацярына Гадунова з Магілёўскай юрыдычнай кансультацыі, якой не было на папярэднім судовым паседжанні.

Напачатку паседжання рэдактар газеты “Вольны горад” Сяргей Няроўны заявіў хадайніцтва аб спыненні працэса, бо ў пазове ў суд указаны несапраўдны пазоўнік – КУП “Чэрыкаўскае ПМК-88”, а такой арганізацыі проста не існуе.

Суддзя Аляксандр Курылін не задаволіў хадайніцтва Сяргея Няроўнага, бо, згодна яго меркавання, не ўсе ўмеюць правільна складаць пазовы і трэба абараняць інтарэсы простых людзей.

У судзе былі апытаныя чатыры сведкі з боку пазоўніка, работнікі УКП “Чэрыкаўскае ПМК-280”, які пацвердзілі тое, што заробак у арганізацыі выплочваецца своечасова.

Аўтар артыкула “Прыгонныя”, журналіст газеты “Вольны горад” Мікалай Гердзій заявіў хадайніцтва аб тым, каб Чэрыкаўскім ПМК-280 у суд былі прадастаўлены калектыўная дамова, кантракты з працаўнікамі, а таксама аплатная ведамасць на выплату заробкаў і аплатныя даручэнні на пералічэнні ў Фонд сацыяльнай абароны.

Суддзя Аляксандр Курылін не задаволіў і гэтага хадайніцтва журналістаў “Вольнага горада”.

Рэдактар “Вольнага горада” Сяргей Няроўны па-ранейшаму лічыць судовы працэс палітычна матываваным.

“Я так і сказаў у судзе, што, па майму ўласнаму меркаванню, гэты грамадзянскі працэс з’яўляецца палітычна матываваным, - кажа Сяргей Няроўны. – І, згодна майго асабістага пераканання, ён быў ініцыяваны ідэалагічнай вертыкаллю. Гэта пацвярджае і тое, што, калі я звярнуўся да адваката Кацярыны Гадуновай з пытаннем “Чаму ж вы не звярнуліся проста да нас у “Вольны горад”, каб пытанне са спрэчным артыкулам неўрэгуляваць у дасудовым парадку?” тая адказала “тады б мы не даведаліся сапраўднага аўтара артыкула”.

Па словах Сяргея Няроўнага, суддзя Аляксандр Курылін таксама адмовіў у хадайніцтве рабіць фотаздымкі падчас судовага паседжання.

“Калі ж я пачаў рабіць фотаздымкі ўжо пасля заканчэння паседжання на выхадзе з памяшкання суда, то адвакат і галоўны бухгалтар Чэрыкаўскага ПМК-280 Семак паабяцалі падаць на мяне ў суд за тое, што я іх фатаграфую без іх асабістай згоды”.

Суддзя Аляксандр Курылін адклаў вынясенне рашэння па пазову “Аб абароне дзелавой рэпутацыі” з боку УКП “Чэрыкаўскае ПМК № 280” супраць незалежнай газеты “Вольны горад” на 9 гадзін раніцы 17 чэрвеня ў панядзелак.

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international