viasna on patreon

Мікалай Аўтуховіч павіншаваў бярозаўскіх жанчын

2013 2013-03-11T08:50:32+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/biaroza-vinshav-autuh.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Мікалай Аўтуховіч павіншаваў бярозаўскіх жанчын-актывістак з жаночым святам 8 сакавіка. Прыгожыя паштоўкі прыйшлі крышку са спазненнем, але аказаліся своеасаблівым прыемным адказам на вішаванне жанчынамі і іх сем’ямі Мікалая з юбілеем.

Мікалай Аўтуховіч пажадаў жанчынам і іх сем’ям дабрабыту, здароўя,  шчасця, шмат грошай і свабоды. У хуткім часе жанчыны накіруюць Мікалаю лісты з падтрымкай і падзякай за віншаванні.

Па словах Таццяны Аліхвер, віншаванні са святамі паміж імі і Мікалаем Аўтуховічам сталі традыцыйнымі. Жанчыны спадзяюцца сустрэцца з палітвязням у хуткім часе на волі.

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства