Сябры Партыі БНФ кандыдаты ў дэпутаты Менскага гарадзкога савету дэпутатаў Юрась Меляшкевіч і Юрась Карэтнікаў падалі заяву ў Маскоўскую раённую выбарчую камісіі са скаргай на незаконную агітацыю за кандыдатаў ад улады

2007 2007-01-13T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Маскоўская раённая выбарчая камісія

пракуратура г. Мінска

ад кандыдата ў дэпутаты па Слабацкой

выбарчай акрузе №24

Меляшкевіча Юрыя Віктаравіча

кандыдата ў дэпутаты па Праўдзінскай

выбарчай акрузе №21

Карэтнікава Юрыя Вячаслававіча

ЗАЯВА.

На працягу некалькіх дзён у Маскоўскім раёне г. Мінска ( мікрараён Паўднёвы-Захад), адбываецца бясплатны распаўсюд газэты "Весті Маскоўскага раёну" за снежань 2006г. №8(97), заснавальнікам якой з'яўляецца адміністрацыя Маскоўскага раёна г.Мінска. У дадзенай газэце змешчаны матэрыялы пра шэраг кандыдатаў у дэпутаты Мінгарсавету, якія балатуюцца па выбарчых акругах у Маскоўскім раёне сталіцы. Мы лічым, што матэрылы выкладзеныя ў дадзеным нумары газэты з'яўляюцца агітацыйнымі. Да таго, з'яўленне газэты ў перыяд перадвыбарчай агітацыі сведчыць пра канкрэтныя мэты дадзенага распаўсюду, а менавіта - агітацыя і падтрымка наступных кандыдатаў у дэпутаты: Талкачова В.І, Талкачова А.В, Дубовіка С.В, Зубелевіча М.М, Багданавай Л.М. Што з'яўляецца парушэннем Ст.46 Выбарчага кодекса Рэспублікі Беларусь, які забяспечвае роўныя магчымасці кандыдатаў у дэпутаты пад час вядзення перадвыбарчай агітацыі. Таксама гэтым была парушана Ст. 48 Выбарчага кодекса Рэспублікі Беларусь, дзе замацавана, што палітычныя партыі, іншыя грамадскія аб'яднанні, арганізацыі, грамадзяне Рэспублікі Беларусь не маюць права аказваць матэрыяльную дапамогу пад час падрыхтоўкі і правядзення выбараў, акрамя ўнясення грашовых сродкаў у спецыяльны небюджэтны фонд.

Просім разгледзіць заяву ў вызначаныя законам тэрміны і паведаміць пра прынятае рашэнне.

Дадатак 1 асобнік газэты "Вести Масковского раёна" декабрь 2006 №8(97).

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international