viasna on patreon

Барысаў: першы дзень галасавання і першыя разыходжанні ў яўцы

2012 2012-09-19T09:32:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/nabludateli3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Першы дзень галасавання выявіў на адным з участкаў Барысаўскай гарадской выбарчай акругі № 62 недарэчнасць паміж колькасцю тых, хто прагаласаваў, зафіксаваных назіральнікамі, і колькасцю, названай у пратаколе выбарчай камісіі.

На ўчастку № 25 Барысаўскагй гарадскога выбарчай акругі № 25 (у раёне Барысаўскага кансервавага завода) назіральнікі ад кампаніі «За свабодныя выбары» працавалі хвіліна ў хвіліну з сябрамі камісіі. Па падліках назіральнікаў, якія не адлучваліся з памяшкання для галасавання ні на хвіліну, выйшла, што 18 верасня прагаласавалі 27 выбаршчыкаў.

Сябры ўчастковай камісіі ў выніковым пратаколе паказалі колькасць тых, хто прагаласаваў - 30 чалавек. Хай лічбы разыходзяцца на адзінкі, але ж гэта толькі першы дзень датэрміновага галасавання. Разыходжанне ў лічбах зафіксавана назіральнікамі.

«Праваабаронцы за свабодныя выбары»

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства