viasna on patreon

Бабруйск: З трох альтэрнатаўных прэтэндэнтаў на паседжанне па рэгістрацыі запрасілі толькі аднаго

2012 2012-08-22T13:14:45+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/samujlava-piket-babrujsk-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У другой палове дня 21 жніўня на паседжанне акруговай выбарчай камісіі запрасілі прэтэндэнта ў кандыдаты ад АГП Мацвея Хатары.

-Патэлефанаваў сябра Ленінскай акруговай выбарчай камісіі № 78, прадставіўся, запрасіў мяне на сённяшняе паседжанне. На ім будзе разглядацца пытанне рэгістрацыі прэтэндэнтаў у кандыдаты. Што тычыцца майго калегі з АГП Андрэя Казлова, які вылучыўся па Першамайскай выбарчай акрузе № 79, то яго на дадзены момант нават і не запрасілі на паседжанне.

Не дайшло запрашэнне і да магіляўчанкі Аксаны Самуйлавай з кампаніі "Гавары праўду", якая таксама падавала дакументы па Першамайскай акрузе.

-Мы нейкі час чакалі гэтае запрашэнне, яно так і не прыйшло. І ў выніку самі пачалі тэлефанаваць у камісію, - кажа Алена Мядзведзева, сябра ініцыятыўнай групы прэтэндэнткі. - Пры гэтым Аксане спачатку сказалі, што паседжанне пачнецца ў гадзіну дня. А калі я пазней ператэлефанавала, "перабілі" пачатак на 15.00.

 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства