viasna on patreon

Як вядомаму дэмактывісту ўдалося патрапіць у акруговую камісію

2012 2012-07-12T21:55:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/valchanin_aliaksandar.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Актывіст АГП Аляксандр Валчанін

Актывіст АГП Аляксандр Валчанін

Дэмакратычны актывіст, сябра Аб'яднанай грамадзянскай партыі Аляксандр Валчанін стаў сябрам акруговай выбарчай камісіі Жодзінскай выбарчай акругі № 64.

Аляксандр Валчанін вылучаўся ў акруговую камісію не ад Аб'яднанай грамадзянскай партыі, а сабраўшы подпісы па месцы працы - на станцыі хуткай дапамогі, дзе ён працуе фельчарам.

«Падумаў, што так будзе лепш, як аказалася, не пралічыўся, - распавёў Аляксандр Валчанін. - Думаў, калі не прымуць у склад камісіі, буду балатавацца. Прынялі. Кандыдатам зараз вылучацца не буду».

Акрамя Валчаніна ні адзін жодзінскі дэмактывіст не выказваў жадання працаваць у акружкаме. У акруговай выбарчай камісіі Жодзінскай выбарчай акругі № 64 у асноўным пераважаюць начальнікі сярэдняга звяна. Старшынёй стаў начальнік аддзела Жодзінскага гаргазу Афанасенка.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства