Палітвязень Сяргей Скрабец выйдзе на волю празь некалькі тыдняў

2006 2006-10-30T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Былы дэпутат, лідэр группы “Рэспубліка”, палітзвязень Сяргей Скрабец амніставаны і выйдзе на волю празь некалькі тыдняў. Гэта пацьвердзіў Радыё Свабода намесьнік начальніка калёніі “Віцьба-3” Руслан Прымак, у якой адбывае пакараньне Сяргей Скрабец. Міліцыянт паведаміў, што днямі суд, паводле амністыі, зьняў з Сяргея Скрабца год зь ягонага пакараньня. Паводле Руслана Прымака, “на волю былы дэпутат можа выйсьці ўжо 11 лістапада”.

Сяргей Скрабец быў арыштаваны ў траўні 2005 года і асуджаны на 2,5 гады зьняволеньня за выманьваньне крэдыту. Сваёй віны дэпутат не прызнаў. Праваабаронцы лічаць прысуд былому дэпутату палітычна матываваным. Як быў дэпутатам, палітык праводзіў галадоўку пратэсту з патрабаваннем вызваліць палітвязняў і занесці змены ў выбарчае заканадаўства, а таксама зьяўляўся арганізатарам акцыі пратэсту, прысьвечанай канцу 10-гадовага кіраваньня Аляксандра Лукашэнкі ў ліпені 2004 года. Тэрмін ў паўтара года зьняволеньня для Сяргея Скрабца заканчваецца 15 лістападу.

З 20 кастрычніка Сяргей Скрабец праводзіць галадоўку на знак салідарнасьці з палітычнымі патрабаваньнямі Аляксандра Казуліна – разгледзіць у Радзе Бясьпекі ААН сітуацыю ў Беларусі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international