У Магілёве актывіст незалежнага прафсаюзу спагнаў грошы са свайго наймальніка

2012 2012-02-17T15:29:47+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/praca.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Актывіст Свабоднага прафсаюзу металістаў Алег Аксёнаў дамогся выплаты трохмесячнай дапамогі за парушэнне наймальнікам працоўнага кантракту. Мужчына працаваў грузчыкам на Магілёўскім домабудаўнічым камбінаце, і з ім праз ягоную прафсаюзную актыўнасць не быў працягнуты працоўны кантракт.

17 студзеня наймальнік афіцыйна ўведаміў рабочага аб тым, што ён будзе звольнены з прадпрыемства з фармулёўкай “Па ўзгадненні бакоў”. Алег Аксёнаў з гэтым не пагадзіўся і накіраваў ліст ва ўпраўленне Дэпартаменту дзяржаўнай інспекцыі працы, які прызнаў парушэнні, якія былі дапушчаны наймальнікам падчас працы. Адна з гэтых прычынаў – несвоечасовая выплата заробку. У выніку наймальнік быў вымушаны змяніць фармулёўку звальнення. У новым варыянце яна гучыць так: “Скасаванне кантракту па ініцыятыве працоўнага ў сувязі з парушэннямі ўмоваў кантракту наймальнікам”. Такая фармулёўка гарантуе рабочаму выплату трохмесячнай дапамогі ў памеры сярэднага памеру заробку.

Нагадаем, што Алег Аксёнаў ачольваў утвораны на прадпрыемстве страйкам. Ён прадстаўляў інтарэсы рабочых перад адміністрацый домабудаўнічага камбіната. Рабочыя выставілі дырэкцыі дзевяць пунктаў патрабаванняў, якія былі часткова выкананы. Нягледзячы на тое, што прафсаюзнаму актывіту гарантавалі недатыкальнасць за ягоную прафсаюзную актыўнасць, з ім не працягнулі працоўны кантракт. Алег Аксёнаў адзначае, што на прадпрыемстве засталіся актыўныя людзі, якія надалей будць дамагацца паляпшэння ўмоваў тэхнікі бяспекі, своечасовых выплат зработнай платы, а таксама яе павышэння.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international