Статкевіча-старэйшага павіншавалі з Новым годам

2012 2012-01-02T17:59:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/stat-novy-god.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

1 студзеня баранавіцкія актывісты наведалі Віктара Паўлавіча Статкевіча – бацьку экс-кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча. Статкевіч-старэйшы мае 85 гадоў і жыве адзін у паўночным мікрараёне горада Баранавічы.

Старшыня Баранавіцкай Рады Таварыства беларускай мовы Віктар Сырыца паведаміў, што прадстаўнікі дэмакратычных партый і арганізацый горада з’яўляюцца частымі гасцямі Статкевіча-старэйшага.

- Але 1 студзеня мы былі абавязаны маральна падтрымаць гэтага чалавека і павіншаваць яго з Новым годам. Гаварылі не толькі пра цяжкае цяперашняе сацыяльна-эканамічнае становішча ў краіне і свеце, але і пра ўсіх палітзняволеных краіны, пра іх магчымае вызваленне ў 2012 годзе.

Віктар Паўлавіч спадзяецца на Бога і добрых людзей і вельмі верыць, што дачакаецца вызвалення свайго сына.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international