Дэпартамент выкананьня пакараньняў адмовіў Алесю Бяляцкаму ў сустрэчы з бацькам

2011 2011-12-22T12:46:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bialiackialies-0.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алесь Бяляцкі

Алесь Бяляцкі

Наталля паведаміла, што атрымала адмову з Дэпартамента выкананьня пакараньняў МУС - пакуль у вуснай форме.

***
Жонка зняволенага праваабаронцы Алеся Бяляцкага Наталля не пакідае надзеі дамагчыся дазволу на спатканьне мужа з родным бацькам, які знаходзіцца ў цяжкім стане. Яна звярнулася ў Міністэрства ўнутраных спраў. Чыноўнікі ёй паведамілі, што праінфармавалі пра сітуацыю Дэпартамент выкананьня пакараньняў МУС.

Па тэлефоне ў Дэпартаменце Наталлі адказалі, што адказ на яе просьбу будзе дадзены на працягу пятнаццаці дзён. Таксама паведамілі, што прызначаны адказны па яе хадайніцтве.

Раней часова выконваючы абавязкі начальніка Дэпартамента С. Працэнка паведаміў Наталлі, што паводле заканадаўства асобы, якія ўтрымліваюцца пад вартай, маюць права на спатканьне са сваякамі ў адведзеных для гэтага памяшканьнях у месцах утрыманьня пад вартай, а“іншага парадку прадастаўленьня спатканьня асобам, у дачыненьні да якіх абвінаваўчы прысуд не ўступіў у сілу, не прадугледжана”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international