viasna on patreon

Пракуратура выявіла парушэнні заканадаўства пры ўтрыманні вязняў

2011 2011-04-20T11:23:39+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Пра гэта сёння паведаміў журналістам намеснік генеральнага пракурора Аляксей Грук.

У прыватнасці, у выпраўленчых калоніях і следчых ізалятарах не выконваюцца нормы жылой плошчы на аднаго чалавека. Пракурорская праверка выявіла таксама парушэнні правіл супрацьпажарнай бяспекі, факты няўчаснага забеспячэння асуджаных рэчамі. Акрамя таго, у некаторых выпадках у калоніях усталёўваюцца трох'ярусныя ложкі, у той час як дазваляюцца толькі двух'ярусныя.

Таксама не ва ўсіх установах ёсць неабходная колькасць пакояў для спатканняў. Існуе праблема з камплектацыяй лекараў. Пры гэтым намеснік генпракурора пацвердзіў, што сухоты - найболей распаўсюджанае захворванне сярод зняволеных.

У калоніях пракуратура ўстанавіла і факты неабгрунтаванага ўжывання гандлёвых надбавак. Што да харчавання, то выдача страў не ўсюды адпавядае меню. На пытанне, чаму зняволеных часта кормяць тушанай капустай, Аляксей Грук сказаў, што, магчыма, гэты прадукт захоўваецца даўжэй некаторых іншых, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства