viasna on patreon

Старшыня пастаяннай камісіі па нацыянальнай бяспецы Палаты прадстаўнікоў Гумінскі знайшоў вінаватых у трагедыі?

2011 2011-04-12T18:53:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

"Трэба даць ацэнку дзеянням псеўдапатрыётаў", - заявіў 12 красавіка журналістам намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Віктар Гумінскі. Паводле ягоных слоў, пасля ўчорашняга выбуху на станцыі Мінскага метрапалітэна "Кастрычніцкая" грамадства "павінна зрабіць пераацэнку каштоўнасцяў".
 
Як паведамляе “Белпартызан”, Гумінскі падкрэслівае, што неабходна "даць ацэнку тым прадстаўнікам грамадзянскай супольнасці, якія спрабуюць прадстаўляць Беларусь за мяжой". "Сёння яны не з'яўляюцца патрыётамі. Гэта патрыёты асабістага дабрабыту, тых, хто ім яго забяспечвае", - цытуе віцэ-спікера БелаПАН.
 
Віктар Гумінскі упэўнены, што "ўсе падзеі - 3 ліпеня, плошча, заклікі да эканамічнага байкоту, стварэнне ажыятажу вакол цукру, масла, валюты - звёны аднаго ланцуга".

Праваабаронца Валянцін Стэфановіч лічыць "недапушчальнымі  ў падобнай трагічнай сітуацыі выказванні асобы, якая займае высокую дзяржаўную пасаду. Генеральная пракуратура Рэспублікі Беларусь сёння  папярэдзіла  аб недапушчальнасці выказванняў і публікацый паклёпніцкага характару і разнастайных інсінуацый, і таму я мяркую, што гэтае папярэджанне датычылася ўсіх грамадзянаў, незалежна ад іх палітычных поглядаў і займаемай імі пасады.

Вядзецца следства, якое, спадзяюся, установіць віноўных ва ўчорашняй трагедыі. Са свайго боку хацелася б таксама заклікаць прадстаўнікоў дзяржаўных СМІ, дзяржаўных органаў улады, ўстрымацца ад неабдуманных каментароў, пошуку і прызначэння вінаватых, навешвання ярлыкоў, падзелу грамадзянаў на “патрыётаў” і “псеўдапатрыётаў”.

 Праваабаронца таксама  заклікае праваахоўныя органы да правядзення бесстаронняга раследвання тэракту, скіраванага на пошукі сапраўдных, а не ўяўных ці  “прызначаных” па палітычных меркаваннях, злачынцаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства