14 студзеня: хроніка допытаў і ператрусаў (аднаўляецца)
16-20. Адбываецца ператрус у гомельскім абласным аддзяленні Руху «За Свабоду». Кіраўнік офіса, Пётр Кузняцоў, затрыманы. Зараз ён знаходзіцца ў Рэчыцкім РАУС.
На допыт у КДБ накіравалася намеснік галоўнага рэдактара "Народнай волі" Святлана Калінкіна, паведамляе сайт газеты. Учора на допыт выклікалі другога намесніка Іосіфа Сярэдзіча — Марыну Коктыш.
У віцебскага актывіста кампаніі “Гавары праўду” Сяргея Парсюкевіча супрацоўнікі КДБ забралі сыстэмны блёк кампутара і некалькі агітацыйных улётак за Някляева і Саньнікава, паведамляе news.vitebsk.cc Сяргей Парсюкевіч распавёў, што ператрус у ягонай кватэры працягваўся з паўтары гадзіны. Спачатку супрацоўнікі КДБ прапанавалі яму добраахвотна здаць наркотыкі і зброю, а потым – усё, што тычыцца падзеяў 19 сьнежня ў Менску. У выніку канфіскавалі некалькі ўлётак і сыстэмны блёк кампутара.
13-00 Ператрус у офісе незалежнага прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП), паведаміў рraca-by.info. Мабільны тэлефон старшыні прафсоюза Генадзя Фядыніча і тэлефоны супрацоўнікаў офісу адключаны.
12-30. Як паведаміў абласны кіраўнік Руху "За Свабоду" Пётр Кузняцоў па тэлефоне, на трасе Рэчыца - Гомель супрацоўнікі ДАІ спынілі аўтамабіль, у якім ён перасоўваўся. З машыны былі канфіскаваныя ўлёткі кампаніі "Ведаю!". У дадзены момант Пятра Кузняцова вязуць у Рэчыцкі РАУС.
12-20. На кватэры прадпрымальніка, сябра кампаніі "Гавары праўду" Андрэя Шэўчыка ў Менску адбыўся ператрус. Яны забралі некалькі сьцягоў, шалікаў кампаніі "Гавары праўду". (Радыё Свабода)
12-0 Ператрус у актывіста каманіі "Гавары праўду" Радзівона Бязлюдава раніцай правялі супрацоўнікі Кастрычніцкага РУУС у цывільным. Канфіскавалі кампутар, пяць шалікаў „За Някляева“, а таксама зборнік ягоных вершаў і тэчку з фота Някляева на вокладцы (прычым, пустую),. Таксама забралі некалькі дыскаў, флэш-карту.
11-45. Як стала вядома "Нашай Ніве", у дадзены момант ламаюць дзверы ў кватэры Алега Ладуцькі, каардынатара выбарчага штаба Уладзіміра Някляева. З ператрусам прыйшоў следчы Цыбульскі з Ленінскага РУУС.
11-30. Завяршыўся ператрус у менскага актывіста кампаніі "Гавары праўду" Ігара Віннікава. У яго забралі камп'ютар, два мабільных тэлефоны, флэшкі і кнігі паэта Ўладзіміра Някляева.
У 11 гадзін раніцы распачаўся чарговы ператрус на кватэры, дзе пражывалі зняволены кандыдат у прэзідэнты Улазімір Някляеў і Вольга Някляева.
У 7-30 у Менску пачаўся ператрус у каардынатара кампаніі “Гавары праўду” Сяргея Клюева. Да яго прыйшлі супрацоўнікі міліцыі і невядомыя ў цывільным.3 студзеня пасля адбыцця 15 сутачнага арышту прад’яўлена пастанова аб прызнанні яго падазраваным па крымінальнай справе (пад падпіскай аб нявыездзе)
У 6.30 пачаўся ператрус у актывіста кампаніі "Гавары праўду" Аляксея Ляўковіча. Ператрус праводзіўся супрацоўнікамі РУУС Маскоўскага раёна Мінска. У гэты ж час пачаўся ператрус у актывісткі гэтай жа кампаніі Вольгі Бурневіч, які праводзіўся супрацоўнікамі РУУС Фрунзенскага раёна. У выніку ў актывістаў былі канфіскаваны інфармацыйныя носьбіты, кампутары, кнігі.
На 15 гадзін прызначаны допыт наваполацкага кіраўніка выбарчага штабу Андрэя Саннікава Віктара Калесніка. Гэтаму папярэднічаў ператрус, які 13 студзеня правялі супрацоўнікі КДБ ка кватэры ў знаёмай актывіста, дзе ён у гэты час знаходзіўся. У выніку ператрусу былі канфіскаваныя ноўтбукі Калесніка і гаспадыні кватэры.
Сёньня на гутарку ў КДБ выклікалі намесніцу старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Аліну Суравец. Учора ў КДБ дапыталі старшыню БАЖа Жану Літвіну, 12 студзеня – намесьнка Андрэя Бастунца.
Таксама сёньня на допыт у якасьці сьведкі выкліканыя давераная асоба экс-кандыдата ў прэзідэнты Дзмітрыя Уса Алена Фаміна з Віцебску і давераная асоба кандыдата ў прэзідэнты А. Саннікава Віктар Калеснікаў (атрымаў позву з'явіцца ў наваполацкі аддзел КДБ).