viasna on patreon

Дашкевічу і Лобаву прад'яўлена абвінавачанне

2011 2011-01-06T15:16:34+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёння ў жодзінскай турме № 8 было прад'яўлена абвінавачанне па ч.3 арт 339 КК РБ старшыні "Маладога фронту" Змітру Дашкевічу і кіраўніку менскай суполкі арганізацыі  Эдуарду Лобаву. 

Абраная мера стрымання - пад вартай тэрмінам на 2 месяцы.

Маладафронтаўцы былі затрыманыя 18 сьнежня ў Менску напярэдадні асноўнага дня галасавання. Па версіі следства, з хуліганскіх памкненняў яны беспадстаўна і наўмысна кулакамі і металічнымі абцугамі збілі двух грамадзянаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства