У Слуцку ператрус ідзе ў Амяльковіча, у Балакіра ўжо завяршыўся
https://spring96.org/be/news/40436
2011
2011-01-05T20:40:31+0200
2011-01-05T20:40:31+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/sluck-amialkovich.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У слуцкага грамадскага актывіста Віталя Амяльковіча (на фота) праводзіцца ператрус супрацоўнікамі мясцовых аддзяленняў КДБ і РУУС. У пастанове аб правядзенні ператрусу значыцца, што дадзенае следчае дзеянне праводзіцца ў межах крымінальнай справы аб масавых беспарадках.
Ператарус у случчаніна Дзяніса Балакіра ўжо завершаны: ён праводзіўся ў межах той жа крымінальнай справы. У Дзяніса канфіскаваны носьбіты інфармацыі.
Ні Віталь Амяльковіч, ні Дзяніс Балакір не прымалі ўдзелу ў акцыі пратэсту ў Мінску 19 снежня -- яны ў гэты час назіралі за правядзеннем падліку галасоў і падвядзеннем вынікаў выбараў на слуцкіх выбарчых участках.