Гарадзенскага праваабаронцу зноў выклікаюць у КДБ
Гарадзенскага праваабаронцу і журналіста Уладзіміра Хільмановіча зноў выклікалі ў мясцовае аддзяленне КДБ. Сёння, 4 студзеня, яму патэлефанаваў следчы Грынкевіч і сказаў, што на гэты раз праваабаронцу выклікаюць на допыт у якасці сведкі па падзеях 19 снежня ў Мінску. Нагадаем, мінулы раз, 28 снежня, Уладзіміра Хільмановіча апыталі ў КДБ па гэтых падзеях. Праваабаронца сказаў следчаму, каб яму даслалі афіцыйную позву. Супрацоўнік КДБ не спрачаўся і паабяцаў, што позва будзе даслана на бліжэйшы чацьвер.







![Кніга Наша Вясна. Гісторыя ў асобах [PDF, 57.05 Mb]](http://static.spring96.org/banner/nasha_viasna.png)












