ПАПЯРЭДНЯЯ СПРАВАЗДАЧА ПА ВЫНІКАХ НЕЗАЛЕЖНАГА НАЗІРАННЯ
ВЫБАРЫ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
ПАПЯРЭДНЯЯ СПРАВАЗДАЧА ПА ВЫНІКАХ НЕЗАЛЕЖНАГА НАЗІРАННЯ
Мінск, 20 снежня 2010 года
Папярэднія высновы
Мірнае правядзенне выбараў было сапсавана ўвечары дня галасавання, 19 студзеня, калі АМАП гвалтоўна разагнаў натоўп, выступаючы супраць несправядлівага правядзення выбараў. І хаця натоўп пачаў пакідаць плошчу самастойна, АМАП пабіў і затрымаў сотні чалавек, у тым ліку трох кандыдатаў у прэзідэнты, а таксама старшыню Беларускага Хельсінскага камітэту і кааардынатара кампаніі па маніторынгу за выбарамі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Алега Гулака. Пазней уначы офіс праваабарончага цэнтра “Вясна”, які з’яўляецца партнэрам маніторынгавай кампаніі, падвергся нападу з боку КДБ, у выніку чаго былі затрыманыя 10 супрацоўнікаў, у тым ліку каардынатары маніторынгавай кампаніі Ўладзімір Лабковіч і Валянцін Стэфановіч.
Прэзідэнцкія выбары 2010 года былі адзначаны шэрагам пазітыўных зменаў у параўнанні з папярэднімі прэзідэнцкімі выбарамі, у тым ліку – большай павагай да грамадзянскіх і палітычных правоў падчас перадвыбарчай кампаніі. Аднак, выбарчы працэс не адпавядаў шэрагу ключавых міжнародных стандартаў датычных дэмакратычных выбараў. Гэта было абумоўлена адсутнасцю роўнага доступу да сродкаў масавай інфармацыі для ўсіх кандыдатаў, адсутнасцю бесстаронніх выбарчых камісій і несправядлівым выкарыстаннем адміністратыўнага рэсурса на карысць дзеючага Прэзідэнта. Найбольш важнай у гэтай сувязі была адсутнасць празрыстастасці і падсправаздачнасці падчас падліку галасоў, якая не дазваляе лічыць аб’яўленыя вынікі выбараў адлюстраванннем волевяўлення выбаршчыкаў.
Прававая база
Нарматыўная аснова выбарчага працэсу была палепшана папраўкамі некаторых палажэнняў Выбарчага кодэксу, якія ўступілі ў сілу 4 студзеня 2010 года, а таксама зменамі, унесенымі ў пастановы ЦВК, прынятымі ў верасні 2010 года. Аднак, неабходная аснова для дэмакратычных выбараў – нормы, якія забяспечваюць незалежнасць і збалансаванасць выбарчых камісій, рэгламентуюць працэдуру падліку галасоў і спрыяюць эфектыўнасці працэса абскарджвання рашэнняў, датычных выбараў, створана не была.
Выбарчыя камісіі
Службовыя асобы, якія маюць дачыненне да выбараў, правялі тэхнічную падрыхтоўку выбараў у адпаведнасці з выбарчым заканадаўствам. У той жа самы час склад выбарчых камісій усіх узроўняў не гарантаваў іх бесстароннасць і незалежнасць ад выканаўчай улады. Нягледзячы на тое, што выбарчае заканадаўства гарантуе прадстаўленасць палітычных партый і грамадскіх арганізацый у сколадзе выбарчых камісій, на практыцы прадстаўнікі апазіцыйных палітычных партый склалі менш за адзін адсотак членаў тэрытарыяльных і участковых выбарчых камісій. Гэтаму спрыяла адсутнасць у заканадаўстве крытэрыяў, якім павінны адпавядаць кандыдаты у члены камісій, і абмежаваная празрыстасць працэса вылучэння і адбора кандыдатаў.
Рэгістрацыя кандыдатаў
Умовы для збору подпісаў і рэгістрацыі кандыдатаў далі магчымаць патэнцыйным кандыдатам у прэзідэнты зарэгістравацца без значных парашкод. Аднак празмернае выкарыстанне адміністрацыйнага рэсурсу для збору подпісаў на карысць дзеючага Прэзыдэнта, роўна як і факты ціску на працаўнікоў бюджэтнай сферыж падчас збору подпісаў выклікаюць занепакоенасць. Непразрыстась працэдуры праверкі подпісаў і дакумэнтаў дае прычыны разглядаць рэзультат рэгістрацыі хутчэй палітычна матываваным, чым юрыдычна абаснаваным.
Выбарчая кампанія
Выбарчая кампанія праходзіла значна больш свабодна, чым падчас мінулых выбараў: кандыдаты малі магчымасць больш свабодна сустракацца з выбаршчыкамі, друкаваць і распаўсюджваць агітацыйныя матэрыялы, а таксама выступіць ў прамым эфіры на тэлебачанні падчас спецыяльных тэлепраграм, прысвечаных выбарам. Аднак вялікая ўвага, надзеленая ў электронных СМІ асобе дзейнага прэзідэнта, асабліва ў апошнія два тыдні перадвыбарчага перыяду, паставіла кандыдатаў ад апазіцыі ў неспрыяльныя ўмовы – іх дзейнасць альбо зусім не асвятлялася, альбо асвятлялася ў занадта адмоўным святле.
Cкаргі і іншыя звароты, звязаныя з выбарамі
З 240 скаргаў, якія былі пададзеныя кандыдатамі і іх давернымі асобамі, а таксама іншымі суб’ектамі выбарчага працэса, только тры былі задаволены, што зцвярджае на практыцы факт адсутнасці эфектывных сродкаў судовай абароны скаргаў, якія тычацца выбараў. У прыватнасці, шматлікія скаргі на конт парушэнняў выбарчага заканадаўства з боку ініцыятыўнай групы Лукашэнкі былі адхілены без правядзення належнага даследвання.
Датэрміновае галасаванне
Этап датэрміновага галасавання характарызаваўся масавым выкарыстаннем адміністрацыйнага рэсурсу для забеспячэння датэрміновага галасавання, у першую чаргу, такіх катэгорый выбаршчыкаў, як студэнты і працаўнікі дзяржаўных установаў і прадпрыемстваў. І хаця былі ўведзеныя некаторыя гарантыі абароны датэрміновага галасавання ад магчымых фальсіфікацый, назіральнікі былі пазбаўленыя магчымасці кругласутачна прысутнічаць на выбарчых участках. Назіральнікі таксама сутыкаліся з перашкодамі і абмежаваннямі, уключаючы адмовы ў акрэдытацыі ў некалькіх выпадках, і шматлікімі адмовамі ў прадстаўленні дадзеных аб колькасці выбаршчыкаў, зарэгстраваных на участках. Назіральнікамі кампаніі былі адзначаныя шматлікія факты парушэнняў. Імі былі пададзеныя 125 скаргаў і заяваў у ТВК і пракуратуру. Яўка на датэрміновае галасаванне па падліках назіральнікаў, аднак, у цэлым адпавядала яўцы, абяўленай выбарчымі камісіямі, за выключэннем шэрагу выбарчых участкаў, на якіх назіралісь сур’ёзныя разыходжанні.
Падлік галасоў
Адсутнасць дэталізацыі працэдуры падліку галасоў (спосабу) падліку засталася адной з асноўных праблем выбарчага заканадаўства. Працэс падліку галасоў на большасці выбарчых участкаў, на якіх ажыцяўлялася назіранне, ажыцяўляўся ўсімі членамі УВК адначасова. Пры гэтым кожны член УВК падлічваў толькі свой стос бюлетэняў, перадаючы вынікі падліку на паперцы старшыні камісіі. Такая працэдура падліку з’яўлялася не транспарэнтнай для назіральнікаў. Агульны вынік галасавання пры такім падліку не быў вядомы таксама і кожнаму члену УВК паасобку. У цэлым працэдура падліку галасоў не была транспарэнтнай дял назіральнікаў.
Уводзіны
Кампанія «Праваабаронцы за свабодныя выбары» з’яўляецца сумеснай ініцыятывай Праваабарончага цэнтра «Вясна» і Рэспубліканскага праваабарончага грамадскага аб’яднання «Беларускі Хельсінкскі камітэт». Мэтай кампаніі з’яўляецца назіранне за выбарамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 2010 года, ацэнка выбарчага працэсу з пункту гледжання беларускага выбарчага заканадаўства і міжнародных стандартаў свабодных і дэмакратычных выбараў, інфармаванне пра высновы назірання беларускай грамадскасці і міжнароднай супольнасці. Кампанія з’яўляецца незалежнай і палітычна незаангажаванай.
80 доўгатэрміновых назіральнікаў кампаніі ажыццяўлялі назіранне за ўсімі аспектамі выбарчага працэсу з першага дня выбарчай кампаніі (14 верасня). Вынікі апрацоўкі іх штотыднёвых справаздачаў распаўсюджваліся на беларускай, рускай і англійскай мовах у форме тыднёвых аналітычных аглядаў і папярэдніх справаздачаў па выніках назірання за асобнымі этапамі выбарчай кампаніі.
Падчас датэрміновага галасавання (14-18 снежня) і ў дзень галасавання (19 снежня), доўгатэрміновыя назіральнікі каардынавалі і кантралявалі працу 600 кароткатэрміновых назіральнікаў, якія вялі штодзённае назіранне за ходам датэрміновага галасавання і галасавання ў дзень выбараў на 300 выбарчых участках па ўсёй тэрыторыі Беларусі – у Мінску, абласных і раённых цэнтрах, іншых гарадскіх і сельскіх населеных пунктах. Справаздачы кароткатэрміновых назіральнікаў, прайшоўшых спецыяльнае навучанне, апрацоўваліся на штодзённай аснове і з’яўляюцца рэпрэзентатыўнымі (назіраннем было ахоплена 4,7% ад 6 346 выбарчых участкаў на тэрыторыі краіны), г. зн. дазваляюць ацаніць агульныя тэндэнцыі галасавання і выявіць парушэнні падчас апошніх 6 дзён выбарчага працэсу.
1. Прававая база
Прававую аснову выбарчай сістэмы складаюць Канстытуцыя, Выбарчы кодэкс і іншыя акты заканадаўства, а таксама пастановы и рашэнні ЦВК.
Папярэднія прэзідэнцкія выбары (ў 2001 і 2006 гадах) праходзілі на аснове рэдакцыі Выбарчага кодэкса ад 4 ліпеня 2000 года (з нязначнымі зменамі). АБСЕ неаднаразова адзначала «шматлікія істотныя недахопы» Кодэкса і прапаноўвала рэкамендацыі па яго ўдасканаленню. Акрамя таго, у 2007 і 2008 гадах Генеральная Асамблея ААН звяртала да Беларусі «настойлівы заклік прывесці выбарчы працэс і заканадаўчую базу ў адпаведнасць з міжнароднымі стандартамі і пазбавіцца ад недахопаў выбарчага працэсу»[1].
4 студзеня 2010 года у Выбарчы кодэкс быў ўнесены шэраг зменаў і дапаўненняў, у тым ліку некаторыя з ранейшых рэкамендацый АБСЕ. Паводле меркавання АБСЕ і Венецыянскай камісіі Савета Еўропы, «гэтыя змены прадстаўляюць сабой крок наперад на шляху да ліквідацыі асобных недахопаў у выбарчым заканадаўстве Беларусі, аднак яны наўрад ці вырашаюць фундаментальную праблему, якая заключаецца ў тым, што прававыя рамкі для правядзення выбараў у Беларусі па-ранейшаму не дазваляюць стварыць аснову для сапраўды дэмакратычных выбараў»[2].
Згодна з Канстытуцыяй і Выбарчым кодэксам, «выбары Прэзiдэнта назначаюцца Палатай прадстаўнiкоў не пазней чым за пяць месяцаў i праводзяцца не пазней чым за два месяцы да заканчэння тэрмiну паўнамоцтваў папярэдняга Прэзiдэнта». Апошнім магчымым днём правядзення выбараў было 6 лютага 2011 года, а апошнім магчымым днём іх прызначэння – 6 лістапада 2010 года. Выбары былі прызначаны на 19 снежня 2010 года. Прызначэнне адбылося 14 верасня 2010 года, на пазачарговай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу.
15 верасня ЦВК прыняла пакет пастановаў і іншых дакументаў па арганізацыі і падрыхтоўцы выбараў, якія не ўтрымлівалі істотных адрозненняў ад аналагічнага пакета, зацверджанага напярэдадні выбараў 2006 года. У далейшым, ЦВК прыняла некаторыя папраўкі да Метадычных рэкамендацыяў па арганізацыі выбараў, прапанаваныя апазіцыйнымі палітычнымі партыямі і некаторымі кандыдатамі ў Прэзідэнты. Гэтыя папраўкі тычыліся дадатковых мераў па абароне галасавання ад магчымых фальсіфікацый: «прадастаўленне назіральнікам рэальнай магчымасці ажыццяўляць назіранне ва ўмовах, якія забяспечваюць бачнасць працэдуры падліку галасоў», заклейванне шчылінаў скрыняў на перыяд, калі не ажыццяўляецца датэрміновае галасаванне, і патрабаванне захоўвання бюлетэняў у апячатаных сейфах. Акрамя таго, ЦВК дазволіла кіруючым органам палітычных партый і рэспубліканскіх грамадскіх аб’яднанняў накіроўваць назіральнікаў у выбарчыя камісіі ўсіх узроўняў (як гэта было ў 2001 і 2006 гадах, але выключалася пастановай ЦВК ад 15 верасня).
У той жа самы час ЦВК не прыняла іншых прапановаў, рэалізацыя якіх спрыяла б транспарэнтнасці і справядлівасці выбарчага працэсу, такія як фарміраванне УВК у першую чаргу з прадстаўнікоў палітычных партый, абарона бюлетэня для галасавання ад падробак ды інш. Акрамя таго, ЦВК адмовіла ў магчымасці кругласутачнай прысутнасці назіральнікаў на выбарчых участках падчас датэрміновага галасавання і некалькі разоў адхіляла прапанову аб растлумачэнні парадку падліку галасоў, г. зн. ігнаравала тыя бакі выбарчага працэсу, якія найбольш спрыяльныя для фальсіфікацый. Нежаданне ЦВК прыняць гэтыя прапановы ў значнай ступені абясцэніла пазітыўны характар вышэйзгаданых паляпшэнняў.
2. Выбарчыя камісіі
Арганізацыяй выбараў займаліся Цэнтральная выбарчая камісія (ЦВК), 155 тэрытарыяльных выбарчых камісій (ТВК) і 6 390 участковых выбарчых камісій (УВК), у тым ліку 44 – за мяжой.
ЦВК дзейнічае на сталай аснове. У яе ўваходзяць 12 сяброў, 6 з якіх прызначае Прэзідэнт, 6 – вылучае Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу з кандыдатур, рэкамендаваных прэзідыумамі абласных, Мінскага гарадскога Саветаў дэпутатаў і адпаведнымі выканаўчымі камітэтамі. Старшыня камісіі (Лідзія Ярмошына) і яе сакратар (Мікалай Лазавік) працуюць на прафесійнай аснове, астатнія сябры сумяшчаюць працу ў ЦВК з асноўнай. Пры гэтым, у дзеючым складзе камісіі, сфарміраваным 22 студзеня 2007 года, шмат сяброў займаюць высокія пасады ў органах выканаўчай улады. Парадак фарміравання ЦВК і яе склад, а таксама неаднаразовыя праявы лаяльнасці да дзеючага Прэзідэнту з боку яе сяброў, дазваляюць меркаваць, што ЦВК не з’яўляецца незалежным органам.
Згодна з Выбарчым кодэксам, фарміраваннем ТВК займаюцца выканкамы, якія з’яўляюцца часткай уладнай «вертыкалі» дзеючага Прэзідэнта, і мясцовыя Саветы дэпутатаў, абраныя ў ходзе мясцовых выбараў 2010 года, якія не з’яўляліся ні свабоднымі, ні справядлівымі. За фарміраванне УВК адказваюць толькі выканкамы.
У студзені 2010 года у Выбарчы кодэкс былі ўнесеныя змены, датычныя фарміравання выбарчых камісій, якія абмежавалі колькасць дзяржаўных служачых ў складзе ТВК і УВК адной трацінай; зменшылі колькасць грамадзян і колькасны склад працоўных калектываў, неабходных для вылучэння кандыдата ў склад камісіі; увялі магчымасць судовага абскарджання рашэнняў аб утварэнні камісій; гарантавалі ўключэнне ў склад камісіі не менш за траціну прадстаўнікоў палітычных партый і грамадскіх аб’яднанняў.
Гэтыя пазітыўныя змены, аднак, амаль не змянілі сутнасць фарміравання ТВК і УВК, асноўнымі рысамі якога з’яўляліся: адсутнасць крытэрыяў, якім павінны адпавядаць члены камісіяў; адсутнасць гарантыяў празрыстасці на этапе вылучэння кандыдатур у склад камісій; абмежаванні ў магчымасці назіраць за працэсам зацвярджэння склада камісій.
Вылучэнне кандыдатур у склад ТВК, якое маглі рабіць палітычныя партыі, грамадскія аб’яднанні, працоўныя калектывы і групы грамадзян, было свабодным. Па дадзеных ЦВК, усяго быў вылучаны 2 681 кандыдат.
Пасяджэнні органаў, якія фарміравалі ТВК, адбываліся ва ўмовах абмежаванай інфармацыі аб іх месцы і часе і абмежаванага доступу для назіральнікаў. Яны мелі выключна фармальны характар і фактычна зводзіліся да безальтэрнатыўнага зацвярджэння спісаў склада камісій, кулуарна распрацаваных мясцовымі органамі ўлады напярэдадні пасяджэнняў.
У склад ТВК былі ўключаны 2 000 сяброў. Колькасць прадстаўнікоў апазіцыйных партыяў, уключаных ў склад ТВК, склала 14 чалавек, ці 0,7% ад агульнай колькасці сяброў ТВК. «Праходнасць» кандыдатаў ад апазіцыйных палітычных партый склала 20% (14 з 70), тады як сярэднестатыстычная «праходнасць» усіх кандыдатаў склала 74,6% (2 000 з 2 681), а кандыдатаў ад лаяльных дзеючаму Прэзідэнту партый – 87,6% (106 з 121).
Бальшыня астатніх сяброў ТВК (каля 80%) – незалежна ад спосабу іх вылучэння – ужо хаця бы раз былі сябрамі ТВК на папярэдніх мясцовых, парламенцкіх ці прэзідэнцкіх выбарах. Як правіла, у склад камісій увайшлі па 3–4 дзяржаўных служачых, у тым ліку супрацоўнікаў выканкамаў і Саветаў дэпутатаў, гэта значыць тых структур, якія яе сфарміравалі. Астатнія – прадстаўнікі праўрадавых грамадзянскіх арганізацый, бюджэтных арганізацый (перш за ўсё – установаў адукацыі і аховы здароўя), а таксама кіраўнікі дзяржаўных (ці кантралюемых дзяржавай) прадпрыемстваў.
З 84 024 прадстаўнікоў, вылучаных у склад УВК палітычнымі партыямі, грамадскімі аб’яднаннямі, працоўнымі калектывамі і групамі грамадзян, толькі 1 073 былі вылучаны апазіцыйнымі палітычнымі партыямі. Вылучэнне астатніх кандыдатур адбывалася пад кіраўніцтвам мясцовых уладаў, якія вызначалі адпаведныя «квоты» для праўрадавых грамадскіх аб’яднанняў, палітычных партый, дзяржаўных прадпрыемстваў і ўстановаў, і ўзгаднялі прапанаваныя кандыдатуры яшчэ да заканчэння працэсу вылучэння.
Адмоваў у прыёме дакументаў па вылучэнні прадстаўнікоў у склад УВК зафіксавана не было. Усе зацікаўленыя асобы здолелі падаць неабходныя дакументы і былі праінфармаваныя пра час і месцы іх прыёму. Аднак інфармацыя пра ход падачы дакументаў выдавалася мясцовымі адміністрацыямі неахвотна, а ў большасці выпадкаў не выдавалася зусім.
Пасяджэнні выканкамаў і мясцовых адміністрацый па фарміраванню УВК адбываліся ва ўмовах адноснай адкрытасці для назіральнікаў, але мелі выключна фармальны характар. У большасці выпадкаў яны зводзіліся да хуткага і безальтэрнатыўнага зацвярджэння спісаў складу камісій, падрыхтаваных напярэдадні пасяджэнняў у закрытым рэжыме.
У склад 6 346 УВК, размешчаных на тэрыторыі Беларусі, былі ўключаныя 70 815 сяброў. З 1 073 кандыдатаў ад апазіцыйных палітычных партый у склад УВК увайшлі толькі 183 чалавекі, ці 17,1%. У той жа самы час сярэднестатыстычная «праходнасць» усіх кандыдатаў у склад УВК склала 84,3% (70 815 з 84 024 прэтэндэнтаў); прадстаўнікоў ад лаяльных уладзе партый – 87,7% (1 586 з 1808), а прадстаўнікоў ад 4 буйнейшых праўрадавых грамадскіх аб’яднанняў і 1 прафсаюза – 93,2% (23 689 з 25 419).
Прадстаўнікі апазіцыйных партый склалі 0,25% ад агульнай колькасці сяброў УВК і былі прадстаўлены менш чым ў 3% УВК. Большасць з астатніх сяброў УВК хаця б аднойчы былі ў складзе выбарчых камісій на мінулых мясцовых, парламенцкіх ці прэзідэнцкіх выбарах.
Такім чынам, працэс фарміравання ТВК і УВК амаль нічым не адрозніваўся ад працэсу іх фарміравання падчас папярэдніх прэзідэнцкіх (2006), парламенцкіх (2008) і мясцовых (2010) выбараў. З пункту гледжання адпаведнасці нацыянальнаму заканадаўству гэты працэс адбываўся без значных парушэнняў, але яго вынік не дазваляе лічыць створаныя камісіі бесстароннімі і неперадузятымі.
3. Рэгістрацыя кандыдатаў
Кандыдатам у Прэзідэнты можа стаць любы грамадзянін Беларусі, не маладзейшы за 35 гадоў, у падтрымку вылучэння якога сабрана не менш за 100 000 подпісаў выбаршчыкаў.
Працэс падачы ў ЦВК заяваў аб рэгістрацыі ініцыятыўных груп ад асоб, якія маюць намер стаць кандыдатамі ў прэзідэнты, а таксама спісаў сяброў ініцыятыўных груп, адбыўся ў адпаведнасці з Выбарчым кодэксам, за адным выключэннем: дзеючы Прэзідэнт прадставіў неабходныя дакументы не асабіста, як таго патрабуе арт. 61 Кодэкса, а праз кіраўніка свайго выбарчага штаба, міністра адукацыі Аляксандра Радзькова, які таксама не быў заўважаны назіральнікамі ў ЦВК.
Заявы і спісы ад 19 ініцыятыўных груп былі разгледжаныя ЦВК ва ўстаноўлены Каляндарным планам выбараў тэрмін. Пасведчанні пра рэгістрацыю ініцыятыўных груп атрымалі 17 грамадзян, а двум было адмоўлена з той прычыны, што іх групы не налічвалі 100 чалавек, як таго патрабуе выбарчае заканадаўства. Пры разглядзе спісаў асобных кандыдатаў ЦВК прадэманстравала выключную памяркоўнасць да недахопаў у пададзеных дакументах.
Новая рэдакцыя Выбарчага кодэкса спрасціла парадак запаўнення падпісных лістоў і дазволіла збор подпісаў у форме пікетаў без атрымання папярэдяга дазволу ўладаў пры умове, што яны праводзяцца ў месцах, не забароненых мясцовымі ўладамі. Ініцыятыўныя групы ўсіх прэтэндэнтаў працавалі ў няроўных ўмовах ў параўнанні з ініцыятыўнай групай дзеючага Прэзідэнта. У прыватнасці, ім быў практычна забаронены доступ на тэрыторыю дзяржаўных установаў і прадпрыемстваў, а таксама на тэрыторыю студэнцкіх і працоўных інтэрнатаў. У той жа самы час збор подпісаў шляхам пікетавання адбываўся бяз значных перашкодаў і ў адносна роўных умовах для ўсіх кандыдатаў.
Пры зборы подпісаў у падтрымку Лукашэнкі масава выкарыстоўваўся адміністрацыйны рэсурс. Найбольш распаўсюджанымі яго формамі былі: удзел у зборы подпісаў адміністрацый дзяржаўных арганізацый і прадпрыемстваў, якія прымусова збіралі подпісы ў сваіх падначаленых; збор подпісаў сябрамі ініцыятыўнай групы Лукашэнкі ў іх працоўны час; збор подпісаў асобамі, якія не з’яўляліся сябрамі ініцыятыўнай групы Лукашэнкі (г. зв. «памочнікамі сябра ініцыятыўнай групы»).
Выбарчыя камісіі не дазволілі назіральнікам прысутнічаць пры праверцы сапраўднасці подпісаў, матывуючы гэта тым, што згодна з Выбарчым кодэксам назіральнікі маюць права прысутнічаць толькі на пасяджэннях камісій, тады як праверка адбываецца па-за пасяджэннямі. Адсутнасць адкрытасці пры праверцы сапраўднасці подпісаў дае сур’ёзныя падставы для сумненняў у аб’ектыўнасці яе вынікаў.
З 17 прэтэндэнтаў, якія зарэгістравалі ініцыятыўныя групы, 11 заявілі аб здачы як мінімум 100 000 подпісаў у сваю падтрымку; яшчэ 6 прэтэндэнтаў вырашылі добраахвотна спыніць свой ўдзел ў выбарах.
Асноўныя змены ў Выбарчым кодэксе (снежань 2010 года) ў частцы працэдуры рэгістрацыі кандыдатаў у Прэзідэнты датычыліся падачы дэкларацыі аб прыбытках і маёмасці, якія прадстаўляюцца кандыдатамі ў ЦВК: знізілася колькасць блізкіх (сваякоў) прэтэндэнта, аб маёмасці і прыбытках якіх трэба прадстаўляць звесткі, уведзена паняцце «істотнай неадпаведнасці звестак» (раней падставай для адмовы ў рэгістрацыі маглі стаць любыя недакладныя звесткі).
Пасяджэнне ЦВК па рэгістрацыі кандыдатаў, якое адбылося 18 лістапада, праходзіла адкрыта, у прысутнасці назіральнікаў і журналістаў. Толькі адзін прэтэндэнт не меў ніякіх заўвагаў з боку ЦВК – Аляксандр Лукашэнка (1 100 000 подпісаў). Прэтэндэнт Уладзімір Правальскі не быў зарэгістраваны за-за таго, што, па меркаванні ЦВК, здаў толькі 118 сапраўдных подпісаў. Заўвагі да астатніх 9 прэтэндэнтаў, сабраўшых больш за 100 000 подпісаў – Рыгора Кастусёва, Аляксея Міхалевіча, Уладзіміра Някляева, Яраслава Раманчука, Віталя Рымашэўскага, Андрэя Саннікава, Мікалая Статкевіча, Дзмітрыя Уса і Віктара Цярэшчанкі – тычыліся як парушэнняў пры зборы подпісаў, так і неадпаведнасці звестак аб маёмасці і прыбытках. ЦВК палічыла гэтыя парушэнні не перашкаджаючымі рэгістрацыі, і зарэгістравала іх кандыдатамі ў Прэзідэнты.
У цэлым, збор подпісаў і рэгістрацыя кандыдатаў адбываліся без значных абмежаванняў. У той жа самы час закрытасць працэдуры праверкі сапраўднасці подпісаў, а таксама дакументаў, пададзеных для рэгістрацыі кандыдатаў, не выключае маніпуляцыяў з боку выбарчых камісій і дае падставы для стаўлення да вынікаў рэгістрацыі як да палітычна, а не юрыдычна матываваных.
4. Спісы выбаршчыкаў
Цэнтралізаванага спіса выбаршчыкаў у краіне няма. Спісы грамадзянаў, якія маюць права ўдзельнічаць у выбарах, складаюцца на кожным выбарчым участку асобна напярэдадні кожных выбараў. Згодна з арт. 21 ВК, кожны грамадзянін мае права праверыць, ці ўключаны ён у спіс выбаршчыкаў і ці правільна ўказаныя яго дадзеныя. Гэта норма на практыцы трактуецца выбарчымі камісіямі такім чынам, што назіральнікі фактычна пазбаўлены магчымасці азнаямлення са спісамі выбаршчыкаў. Гэтыя спісы знаходзяцца выключна ў сяброў УВК і не вывешваюцца на тэрыторыі ўчастка для галасавання. Змены ў спісы выбаршчыкаў могуць уносіцца УВК фактычна да пачатку падліку галасоў, а колькасць выбаршчыкаў, зарэгістраваных на ўчастку для галасавання, указваецца толькі ў выніковым пратаколе пасля заканчэння галасавання. Усё гэта стварае магчымасці для маніпуляцый як са спісамі выбаршчыкаў, так і з агульнай колькасцю зарэгістраваных выбаршчыкаў на ўчастку.
5. Перадвыбарчая агітацыя
На правядзенне перадвыбарчай агітацыі кандыдатамі ў Прэзідэнты быў адведзены адзін месяц – з 18 лістапада (дзень рэгістрацыі кандыдатаў) па 18 снежня ўключна. Ва ўмовах абмежаванага доступу да дзяржаўных СМІ для ўсіх кандыдатаў, акрамя дзеючага Прэзідэнта, і абмежаванага фінансавання перадвыбарчай агітацыі (гл. ніжэй), гэты тэрмін з’яўляўся відавочна недастатковым для атрымання выбаршчыкамі поўнай інфармацыі пра кандыдатаў і іх праграмы.
Апошнія 5 дзён агітацыі (14–18 снежня) супадалі з днямі датэрміновага галасавання. У гэты час дзеючы Прэзідэнт меў непараўнальна большыя магчымасці для вядзення прамой ці схаванай агітацыі на сваю карысць, а таксама агітацыі за ўдзел выбаршчыкаў у датэрміновым галасаванні, падчас якога мелі месца масавыя парушэнні на парламенцкіх выбарах 2008 года і прэзідэнцкіх выбарах 2006 года.
Згодна з ВК, кожнаму кандыдату былі выдаткаваны сродкі з дзяржаўнага бюджэта ў памеры 2 300 базавых велічынь (≈ $26 000) на выраб друкаваных агітацыйных матэрыялаў. Істотных праблемаў, звязаных з доступам кандыдатаў да гэтых сродкаў, не назіралася. Аднак штабы амаль усіх кандыдатаў паведамлялі аб складанасцях вырабу агітацыйных матэрыялаў, такіх як адмовы друкарняў ці затрымкі з друкам і адгрузкай замоўленых матэрыялаў.
Акрамя таго, згодна з новай рэдакцыяй ВК, кандыдаты атрымалі права ствараць уласныя выбарчыя фонды для дадатковага фінансавання перадвыбарчай агітацыі (палітычнымі партыямі, грамадскімі аб’яднаннямі, грамадзянамі і самімі кандыдатамі). Агульныя выдаткі з выбарчага фонда не павінны былі перавышаць 3 000 базавых велічынь (≈ $34 000). Толькі адзін з 10 кандыдатаў – Уладзімір Някляеў – паспеў сабраць і выдаткаваць сродкі выбарчага фонда ў аб’ёме, блізкім да максімальна дапушчальнага.
Кожнаму кандыдату была прадастаўлена адна гадзіна (два выступленні па паўгадзіны) на тэлебачанні ў эфіры Першага каналу і адна гадзіна (два выступленні па паўгадзіны) ў эфіры Беларускага радыё. Выступы адбываліся у перыяд з 22 лістапада па 3 снежня ў працоўныя дні: па радыё – з 6.10 па 7.10, па тэлебачанні – з 19.00 па 20.00. Згодна з рашэннем ЦВК, выступы адбываліся ў прамым эфіры, што з’яўляецца пазітыўнай зменай у параўнанні з выбарамі 2006 года, калі выступы трансляваліся ў запісы і былі цэнзураваныя. 9 снежня ЦВК разгледзела звароты кандыдатаў Някляева і Саннікава аб прадастаўленні ім дадатковага бясплатнага эфірнага часу і адмовіла ім.
Новай у параўнанні з выбарамі 2006 года з’яўлялася магчымасць удзелу кандыдатаў і іх давераных асоб у тэле- і радыёдэбатах (працягласцю 1 гадзіна кожныя) у прамым эфіры. Тэледэбаты адбыліся 4 снежня (з 17.00 да 18.00). У іх ўзялі ўдзел усе кандыдаты, за выключэннем Лукашэнкі. Тэледэбаты вялі журналісты, вядомыя сваім удзелам у перадачах, скіраваных на дыскрэдытацыю апазіцыі. Радыёдэбаты адбыліся 5 снежня (з 17.00 да 18.00). У адрозненне ад тэледэбатаў, вядучы радыёдэбатаў паводзіў сябе нейтральна.
Доступ усіх кандыдатаў, за выключэннем дзеючага Прэзідэнта, да дзяржаўных электроных СМІ быў абмежаваны выступамі і дэбатамі, узгаданымі вышэй. Яны скончыліся да 5 снежня і на працягу 13 дзён да дня выбараў усе кандыдаты, за выключэннем Лукашэнкі, былі пазбаўленыя дзяржаўнага тэле- і радыёэфіру.
Для эфірнага часу, прысвечанага выбарам на дзяржаўных тэлебачанні і радыё, характэрнае «пазітыўнае пазіцыянаванне дзеючага Прэзідэнта, яго выразна дамінантнае становішча… і маргіналізацыя ўсіх астатніх прэтэндэнтаў»[3]. Напрыклад, падчас сваіх выступленняў на Усебеларускім народным сходзе (6–7 снежня), якія доўжыліся некалькі гадзінаў і шырока трансляваліся нацыянальнымі тэле- і радыёканаламі як у прамым эфіры, так у запісе, А. Лукашэнка падрабязна выклаў сваю перадвыбарчую праграму.
Кандыдаты мелі права бясплатна размясціць свае перадвыбарчыя праграмы аб’ёмам не больш за пяць машынапісных старонак у чатырох агульнадзяржаўных газетах і сямі рэгіянальных. Некаторыя кандыдаты сутыкнуліся з нежаданнем рэдакцый газет друкаваць праграмы ў прадастаўленым выглядзе. Як правіла, праграма Лукашэнкі друкавалася на першай старонцы на цэлую паласу і суправаджалася вялікімі фотапартрэтамі кандыдата. Праграмы іншых кандыдатаў звычайна размяшчаліся на ўнутраных старонках, часта ў канцы нумара. Амаль у кожнай раённай дзяржаўнай газеце быў надрукаваны артыкул «Беларусь павінна быць па-сапраўднаму моцнай!», які фактычна з’яўляецца пераказам праграмы Лукашэнкі, тады як аналагічныя матэрыялы іншых кандыдатаў раённыя газеты не друкавалі. Мелі месца выпадкі супрацьдзеяння размяшчэнню агітацыйных плакатаў кандыдатаў, а таксама іх зрыванне і заклейванне.
У большасці рэгіёнаў, за выключэннем Мінска, для сустрэч кандыдатаў і іх давераных асобаў з выбаршчыкамі ў асноўным былі вызначаны нязручныя ці невялікія памяшканні і месцы. Пазней рашэнні аб гэтым былі часткова перагледжаны, а колькасць месцаў і памяшканяў – павялічана. Сустрэчы адбываліся без істотных перашкодаў, аднак некаторыя ўстановы адмаўлялі ў прадастаўленні памяшканняў для ніх. 30 лістапада ЦВК вынесла папярэджанні кандыдатам Рымашэўскаму і Статкевічу за парушэнне выбарчага заканадаўства пры правядзенні несанкцыяванай перадвыбарчай акцыі 24 лістапада на Кастрычніцкай плошчы г. Мінска.
Агітацыя ў падтрымку дзеючага Прэзідэнта ажыццяўлялася прадстаўнікамі выканкамаў, кіраўнікамі устаноў, арганізацый і прадпрыемстваў. Яны праводзілі сходы ў калектывах і арганізоўвалі сустрэчы з даверанымі асобамі Лукашэнкі. Звычайна такія сустрэчы адбываліся ў працоўны час, а іх удзельнікаў збіралі прымусова. У той жа самы час адміністрацыі прадпрыемстваў і устаноў запалохвалі падначаленых з мэтай, каб тыя не ўдзельнічалі ў сустрэчах з іншымі кандыдатамі і іх даверанымі асобамі.
6. Cкаргі і іншыя звароты, звязаныя з выбарамі
Згодна з выбарчым заканадаўствам, рашэнні выбарчых камісій і іншыя дзеянні, звязаныя з выбарамі, могуць абскарджвацца ў вышэйстаячыя выбарчыя камісіі і пракуратуру. Новая рэдакцыя Выбарчага кодэкса (студзень 2010 года) таксама надала магчымасць судовага абскарджання рашэнняў органаў, якія фарміравалі ТВК і УВК.
Паводле падлікаў назіральнікаў кампаніі, за ўвесь перыяд выбараў было пададзена 240 скаргаў і заяваў. 27 з іх – на этапе фарміравання ТВК. Большасць з іх датычыла неўключэння прадстаўнікоў апазіцыйных партый і грамадзянскіх актывістаў у склад камісій. Ніводная з гэтых скаргаў задаволена не была. З 85 скаргаў на неўключэнне ў склад УВК, суды не задаволілі ніводнай (2 скаргі засталіся не разгледжанымі). Суды праігнаравалі довады аб дыскрымінацыйным падыходзе выканкамаў да прадстаўнікоў апазіцыйных палітычных партый і абгрунтавалі свае адмовы тым, што фармальныя працэдуры стварэння УВК былі выкананыя. Гэтаму спрыяла адсутнасць у Выбарчым кодэксе дакладна сфармуляваных крытэрыяў адбору кандыдатаў у склад ТВК і УВК.
На этапе збору подпісаў, паводле дадзеных назіральнікаў кампаніі, была пададзена 51 скарга (з іх 3 – задаволены). Большасць гэтых скаргаў датычылася месцаў для правядзення пікетавання з мэтай збору подпісаў. На этапе рэгістрацыі кандыдатаў была пададзена адна скарга – Уладзімірам Правальскім, якому ЦВК адмовіла ў рэгістрацыі ў якасці кандыдата ў Прэзідэнты. Вярхоўны Суд пакінуў скаргу без задавальнення.
Пры разглядзе скаргаў ЦВК дэманстравала няроўны падыход да розных кандыдатаў. За парушэнне выбарчага заканадаўства пры зборы подпісаў было вынесена папярэджанне ініцыятыўнай групе Някляева. У той жа час амаль усе скаргі на парушэнні з боку ініцыятыўнай групы Лукашэнкі былі накіраваныя ў ніжэйстаячыя камісіі. ЦВК і ТВК не задаволілі ніводнай са скаргаў на парушэнні выбарчага заканадаўства ініцыятыўнай групай дзеючага Прэзідэнта.
Як і падчас ранейшых выбарчых кампаній, пракуратура ў большасці выпадкаў ухілялася ад ажыццяўлення праверак па скаргах суб’ектаў выбарчага працэсу, і перапраўляла іх ў выбарчыя камісіі. У той жа самы час пракуратура вынесла папярэджанні некалькім кандыдатам у Прэзідэнты ў сувязі з іх заклікам да выбаршчыкаў узяць удзел у акцыях на Кастрычніцкай плошчы г. Мінска, забароненай уладамі для любых масавых мерапрыемстваў.
7. Датэрміновае галасаванне
Згодна з арт. 53 Выбарчага кодэкса, датэрміновае галасаванне пачынаецца не раней за пяць дзён да дня выбараў. Яно адбываецца ў памяшканні УВК у прысутнасці не менш за двух яе сяброў з 10 да 14 і з 16 да 19 гадзін. Афіцыйнага пацвярджэння немагчымасці прысутнічаць у дзень выбараў ад выбаршчыкаў не патрабуецца. У першы дзень датэрміновага галасавання пламбіруюцца і апячатваюцца скрыні. УВК штодзённа складае і вывешвае пратакол, у якім указана агульная колькасць атрыманых бюлетэняў, колькасць выбаршчыкаў, якія іх атрымалі (у апошні дзень – агульная колькасць за ўсе дні), колькасць сапсаваных і асобна – нявыкарыстаных бюлетэняў. Прымус да ўдзелу ў датэрміновым галасаванні забаронены.
Прымус да удзелу ў датэрміновым галасаванні да пачатку датэрміновага галасавання
Пачынаючы з апошняй дэкады лістапада, мела месца інтэнсіўнае выкарыстанне адміністрацыйнага рэсурсу для забеспячэння датэрміновага галасавання. Выканкамы інструктавалі ідэалагічных работнікаў устаноў і прадпрыемстваў, тыя ў сваю чаргу ўздзейнічалі на падначаленых. На многіх прадпрыемствах адміністрацыя вызначала, хто менавіта павінен прагаласаваць датэрмінова, патрабавала прадастаўлення пацвярджэнняў датэрміновага галасавання. Нярэдка на сходах калектываў прадстаўнікі адміністрацый адкрыта заяўлялі пра тое, што датэрміновае галасаванне з’яўляецца абавязковым для ўсіх.
Умовы для назірання
30 лістапада ЦВК адмовіла ў магчымасці кругласуткавай прысутнасці назіральнікаў на выбарчых участках падчас датэрміновага галасавання. Такім чынам, назіральнікі не мелі эфектыўнай магчымасці бесперапынна назіраць за скрынямі і быць упэўненымі ў тым, што са скрынямі не адбываецца ніякіх маніпуляцый. Акрамя таго, мелі месца наступныя складанасці:
|
14 снежня |
15 снежня |
16 снежня |
17 Снежня |
18 снежня |
У сярэднім |
Колькасць выбарчых участкаў, з якіх ёсць дадзеныя |
282 |
281 |
294 |
306 |
335 |
300 |
1. Адсотак выбарчых участкаў, на якіх мелі месца адмовы ў акрэдыта-цыі незалежным назіральнікам |
5,3% |
1,8% |
2,7% |
0,3% |
2,1% |
2,4% |
2. Адсотак выбарчых участкаў, на якіх ствараліся перашкоды незалеж-ным назіральнікам |
8,9% |
10,3% |
8,2% |
8,5% |
5,7% |
8,3% |
1. Адмовы ў акрэдытацыі незалежным назіральнікам. Зафіксаваны ў сярэднім на 2,4% участкаў, ахопленых назіраннем. Прэтэнзіі старшынь камісій да назіральнікаў часцей за ўсё датычылі фармальнасцяў – адсутнасць пячаткі на пратаколе, які пацвярджае вылучэнне ад грамадскага аб’яднання, адсутнасць датаў нараджэння грамадзян у заяве аб вылучэнні ад групы выбаршчыкаў і г.д. Гэтыя адмовы, як правіла, пераадольваліся пры дэманстрацыі назіральнікамі намераў іх абскардзіць або пасля кансультацый старшынь УВК з вышэйстаячымі камісіямі і супрацоўнікамі выканкамаў.
2. Перашкоды незалежным назіральнікам. Былі зафіксаваныя ў сярэднім на 8,3% выбарчых участкаў. У цэлым, назіральнікі мелі магчымасць увесь час знаходзіцца на выбарчых участках падчас афіцыйных гадзін працы і назіраць за працэсам галасавання. Пры гэтым, сябры УВК патрабавалі ад іх назіраць толькі з вызначанага месца. Мелі месца выпадкі забароны карыстання мабільнымі тэлефонамі і фотаапаратурай. Адзначаны таксама выпадкі забароны весці падлік колькасці прыняўшых удзел у галасаванні ці размаўляць з выбаршчыкамі па-за ўчасткам.
3. Апячатванне скрыняў у першы дзень галасавання. У назіральнікаў не было магчымасці назіраць гэта на 2,6% выбарчых участкаў. Адзначаны выпадкі апячатвання скрыняў да пачатку галасавання, яшчэ да з’яўлення назіральнікаў. Асноўнай праблемай падчас галасавання было кепскае апячатванне скрыняў і заклейванне іх шчылін у наступныя дні галасавання, што назіралася на вялікай колькасці участкаў.
Выяўленыя парушэнні
На працягу датэрміновага галасавання назіральнікі зафіксавалі шматлікія парушэнні выбарчага заканадаўства. Агульная статыстыка найбольш тыповых з іх прыводзіцца ніжэй. Назіральнікі кампаніі падалі 125 скаргаў і заяваў па фактах парушэнняў выбарчага заканадаўства ў ТВК і пракуратуру.
|
14 снежня |
15 снежня |
16 снежня |
17 снежня |
18 снежня |
У сярэднім |
Колькасць выбарчых участкаў, з якіх ёсць дадзеныя |
282 |
281 |
294 |
306 |
335 |
300 |
1. Адсотак выбарчых участкаў, на якіх былі выпадкі працы УВК не па раскладзе (10.00-14.00; 16.00-19.00) |
8,5% |
6,8% |
5,8% |
3,6% |
7,5% |
6,4% |
2. Адсотак выбарчых участкаў, на якіх было ўмяшальніцтва пабочных асобаў у працу УВК |
7,1% |
8,9% |
3,7% |
5,6% |
3,6% |
5,8% |
3. Адсотак выбарчых участкаў, на якіх зафіксаваны прымус да ўдзелу ў датэрміновым галасаванні |
8,9% |
14,2% |
10,2% |
12,4% |
6,9% |
10,5% |
4. Адсотак выбарчых участкаў, на якіх фіксаваліся выпадкі выдачы некалькіх бюлетэняў адной асобе |
3,2% |
2,1% |
1,4% |
1,6% |
1,5% |
2,0% |
5. Адсотак выбарчых участкаў, на якіх не вывешваўся пратакол з дадзе-нымі пасля кожнага дня галасавання |
2,5% |
1,4% |
0,3% |
1,3% |
0,9% |
1,3% |
1. Праца УВК не па афіцыйным раскладзе. Адзначана ў сярэднім на 6,4% выбарчых участкаў. Назіральнікам дазвалялі прысутнічаць ў пакоі для галасавання толькі ў афіцыйныя гадзіны працы УВК. Пры гэтым імі адзначаюцца шматлікія факты знаходжання сяброў камісіі ў зачыненым пакоі для галасавання да 10.00, з 14 да 16.00 і пасля 19.00, што тлумачылася як «працоўны момант» УВК, «падрыхтоўка пакоя да галасавання» ды інш.
2. Умяшальніцтва пабочных асобаў у працу УВК. Адзначана у сярэднім на 5,8% выбарчых участкаў. У асноўным гэтымі пабочнымі асобамі з’яўляліся прадстаўнікі мясцовых выканаўчых органаў улады ці прадстаўнікі адміністрацый арганізацый і ўстаноў. Масава зарэгістраваны выпадкі непасрэднага кантролю, у тым ліку, праз зверку спісаў выбаршчыкаў, з боку прадстаўнікоў адміністрацый навучальных устаноў, інтэрнатаў ды інш. удзелу студэнтаў і навучэнцаў у датэрміновым галасаванні. УВК рэгулярна прадастаўлялі кіраўніцтву адпаведных устаноў ці адміністрацый інфармацыю аб колькасці тых, хто ўзяў ўдзел у датэрміновым галасаванні.
3. Прымус да ўдзелу ў галасаванні на ўчастку. Выпадкі прымусу былі ў сярэднім зафіксаваны на 10,5% выбарчых участкаў. Як і падчас папярэдніх выбараў, асноўнымі катэгорыямі такіх выбаршчыкаў з’яўляліся: іншагароднія студэнты, жыхары інтэрнатаў, ваеннаслужачыя, супрацоўнікі дзяржаўных прадпрыемстваў, грамадзяне, асуджаныя да абмежавання волі, ды інш. Прыкметамі адміністрацыйнага прымусу да ўдзелу ў датэрміновым галасаванні былі: просьба выбаршыкаў да сяброў УВК выдаць даведку аб удзеле ў галасаванні, арганізаваны прывод ці прывоз выбаршчыкаў на ўчастак для галасавання, інфармаванне сябрамі УВК прадстаўнікоў адміністрацыі аб удзеле ў датэрміновым галасаванні ды інш.
4. Выдача некалькіх бюлетэняў адной асобе. У сярэднім назіралася на 2,0% выбарчых участкаў. Сярод выяўленых фактаў пераважаюць выпадкі выдачы бюлетэняў родным выбаршчыкаў.
5. Невывешванне пратаколаў аб выніках штодзённага галасавання. У сярэднім мела месца на 1,3% выбарчых участкаў. Назіральнікам нярэдка даводзілася ўказваць сябрам УВК на неабходнасць паведамлення штодзённых вынікаў датэрміновага галасавання.
Удзел у датэрміновым галасаванні
Істотную праблему для назіральнікаў складаў доступ да дадзеных аб колькасці выбаршчыкаў, зарэгістраваных на ўчастку. У сярэднім яго не было на 1/3 участкаў. Нярэдкімі былі выпадкі прамой адмовы УВК прадставіць гэтыя дадзеныя.
Дзень |
Колькасць участкаў, на якіх былі даступныя дадзеныя аб колькасці выбаршчыкаў |
Колькасць выбаршчыкаў на гэтых участках |
Колькасць выбаршчыкаў, прагаласаваўшых на гэтых участках |
Адсотак прагаласаваўшых ад агульнай колькасці выбаршчыкаў |
14 снежня |
186 |
335 014 |
9 569 |
2,82% |
15 снежня |
204 |
368 302 |
14 431 |
3,92% |
16 снежня |
210 |
379 677 |
16 583 |
4,37% |
17 снежня |
224 |
403 780 |
20 964 |
5,19% |
18 снежня |
238 |
435 822 |
27 092 |
6,22% |
Усяго: |
|
|
|
22,52% |
У большасці выпадкаў дадзеныя падліку колькасці прагаласаваўшых, які ажыццяўляўся назіральнікамі бесперапынна, супадалі (ці адрозніваліся неістотна ў межах дапушчальнай пагрэшнасці) з дадзенымі УВК аб выніках кожнага дня датэрміновага галасавання. У сярэднім колькасць прагаласаваўшых выбаршчыкаў па падліках назіральнікаў склала 97,2% ад колькасці прагаласаваўшых, аб’яўленых УВК на участках, ахопленых назіраннем.
У той жа час на некаторых участках былі адзначаны выпадкі сур’ёзнага разыходжання дадзеных аб колькасці прагаласаваўшых за 5 дзён датэрміновага галасавання, аб’яўленых УВК (у большы бок), з падлікамі назіральнікаў за гэтыя дні.
8. Дзень выбараў: галасаванне па месцы знаходжання выбаршчыкаў
Забеспячэнне галасавання па месцы знаходжання ў дзень выбараў адбываецца выключна па пісьмовай ці вуснай просьбе выбаршчыка, які не можа з’явіцца на ўчастак, тлумачэнне прычын не патрабуецца. УВК стварае спецыяльны спіс такіх выбаршчыкаў, выпісваючы ў яго звесткі з агульнага. Спецыяльную скрыню для галасавання суправаджаюць не менш як два сябры УВК, якія загадзя атрымоўваюць такую колькасць бюлетэняў, якая адпавядае колькасці выбаршчыкаў, унесеных у спецыяльны спіс.
Назіранне за галасаваннем па месцы знаходжання часам робіцца праблематычным, паколькі сябры УВК могуць для ўласнага перамяшчэння карыстацца транспартнымі сродкамі, якіх могуць не мець назіральнікі, а ў машыны УВК назіральнікаў часцей за ўсё не бралі праз «недахоп месцаў». Часам упаўнаважаныя сябры УВК сыходзілі таемна, не афішуючы. Таму назіральнікі ў асноўным фіксавалі парушэнні, якія датычаць фармальных бакоў арганізацыі такога галасавання.
Ёсць дастаткова вялікая колькасць сведчанняў пра парушэнні ў вядзенні спецыяльнага спіса выбаршчыкаў – часам, такі спіс не быў зафіксаваны ўвогуле, у шматлікіх выпадках назіральнікам адмаўлялі з азнаямленнем з ім. Вялікая колькасць парушэнняў звязана з уключэннем у спіс выбаршчыкаў. Як правіла, выбаршчыкі ўносіліся камісіяй cыходзячы з меркаванняў узросту, геаграфічнай аддаленасці (асабліва характэрна для сельскіх участкаў), а не паводле просьбаў выбаршчыкаў. На многіх участках колькасць асоб, якія прагаласавала па месцы знаходжання была істотнай – звыш 400 чалавек і болей (нават у гарадах). Назіральнікам, якім удалося папрысутнічаць падчас абходу выбаршчыкаў са скрыняй, зафіксавана вялікая колькасць сітуацый, калі выбаршчыкі адмаўляліся галасаваць або выказвалі здзіўленне гасцям. Адзначаліся таксама і парушэнні прынцыпу свабоды галасавання, выпадкі прымусу, а таксама галасавання адной асобы за іншых асоб. Таксама былі зафіксаваны выпадкі, калі выбаршчыкі ўжо прагаласавалі датэрмінова, але ў дзень выбараў да іх прыходзілі дамоў і прапаноўвалі прагаласаваць яшчэ раз.
Назіраць за працэсам выдачы сябрам УВК бюлетэняў часам не было магчымасці, паколькі бюлетэні выдаваліся або загадзя, або таемна, у іншым памяшканні. Вельмі часта назіральнікам не прадастаўлялася ніякай інфармацыі па гэтым аспекце. Разам з тым, зафіскавана вялікая колькасць выдачы «круглай» колькасці бюлетэняў – напрыклад, 100 – і выдачы бюлетэняў стосамі, без падліку.
Мелі месца і парушэнні ўмоваў захавання скрыняў на ўчастку – не ў полі зроку назіральнікаў, аднак, у параўнанні з вышэйназванымі парушэннямі, нешматлікія.
9. Дзень выбараў: галасаванне на выбарчых участках
Галасаванне ў дзень выбараў адбываецца на выбарчых участках з 8 да 20 гадзін. На выбарчых участках у закрытых установах яно можа быць абвешчана скончаным раней, калі свой голас аддалі ўсе выбаршчыкі са спіса. Галасаванне адбываецца ў спецыяльна адведзеных памяшканнях з кабінамі ці пакоямі для тайнага галасавання. Скрыні для галасавання правяраюцца, пламбуюцца ці апячатваюцца да пачатку галасавання ў прысутнасці не менш як 2/3 складу камісіі. Бюлетэнь выдаецца выбаршчыку пад подпіс пасля прад’яўлення адпаведнага дакумента. Выбаршчык галасуе асабіста.
У шэрагу выбарчых участкаў назіральнікамі выяўлены: заход ў кабінкі для галасавання па некалькі чалавек, галасаванне не асабістае, а за родзічаў па прад’яўленні іх пашпартоў ды інш. Паводле назіральнікаў, на гэтыя парушэнні УВК не звярталі значнай увагі.
Як і падчас датэрміновага галасавання, на шэрагу участкаў назіральнікам не прадастаўлялі звестак аб агульнай колькасці выбаршчыкаў у спісе, аб колькасці тых, хто галасуе па месцы знаходжання, аб колькасці атрыманых бюлетэняў ды інш.
10. Дзень выбараў: падлік галасоў
Вынікі апрацоўкі справаздачаў з 222 выбарчых участкаў, ахопленых назіраннем кампаніі, і справаздачы з якіх былі апрацаваныя да 6.00 раніцы 20 снежня, прыводзяцца ніжэй (адказы назіральнікаў на пытаньні адмысловай анкеты, прысвечанай падліку галасоў):
Пытанне |
Колькасьць «ТАК» |
Колькасьць «НЕ» |
Адсотак «ТАК» |
Адсотак «НЕ» |
1. Ці ЎСЕ зарэгістраваныя назіральнікі былі дапушчаныя да назірання за падлікам галасоў?
|
211 |
11 |
95,05% |
4,95% |
2. Ці маглі ВЫ бачыць змест бюлетэняў?
|
65 |
157 |
29,28% |
70,72% |
3. Ці выдаляліся назіральнікі падчас падліку галасоў?
|
4 |
218 |
1,80% |
98,20% |
4. Ці быў забяспечаны такі парадак падліку галасоў, пры якім УСЕ члены УВК маглі бачыць, за каго быў аддадзены голас у кожным бюлетэні? |
87 |
135 |
39,19% |
60,81% |
5. Ці ажыццяўляўся асобны падлік бюлетэняў з розных скрыняў (для датэрміновага галасавання, для галасавання на ўчастку і па месцы знаходжання выбаршчыкаў)? |
195 |
27 |
87,84% |
12,16% |
6. Ці агалошваліся вынікі асобнага падліку бюлетэняў з розных скрыняў?
|
120 |
102 |
54,05% |
45,95% |
9. Ці падаваліся скаргі, звязаныя з працэсам падліку галасоў?
|
50 |
172 |
22,52% |
77,48% |
10. Ці разглядаліся паступіўшыя скаргі на пасяджэнні УВК?
|
19 |
203 |
8,56% |
91,44% |
10А. Калі так, то ці былі задаволеныя скаргі?
|
8 |
75 |
9,64% |
90,36% |
11. Ці пісалі члены УВК асаблівыя меркаванні?
|
3 |
219 |
1,35% |
98,65% |
12. Ці быў вывешаны выніковы пратакол з вынікамі галасавання для ўсеагульнага азнаямлення? |
207 |
15 |
93,24% |
6,76% |
13. Ці задавальнялася просьба назіральнікаў аб завярэнні копіі выніковага пратаколу членамі УВК?
|
63 |
159 |
28,38% |
71,62% |
14. Ці праходзіў падлік галасоў са значнымі парушэннямі Ў ЦЭЛЫМ?
|
115 |
107 |
51,80% |
48,20% |
11. Паслявыбарчыя падзеі
Па закліку дэмакратычных кандыдатаў, якія заяўлялі пра мірны характар акцыі, 19 снежня ў Мінску адбылася акцыя пратэсту супраць фальсіфікацый прэзідэнтскіх выбараў. У ёй прыняло ўдзел больш за 30 тысячаў чалавек.
За тыдзень да акцыі дзяржаўныя СМІ, а таксама кіраўнікі МУС і КДБ папярэджвалі аб рыхтуючыхся апазыцыяй правакацыях, тэрарыстычных акцыях, ужыванні зброі пры правядзенні масавай акцыі.
Пачынаючы з 18 снежня незалежнымі назіральнікамі фіксаваліся дзесяткі выпадкаў прэвентыўнага затрымання актывістаў моладзевых групаў. У Гродна 18 снежня быў затрыманы Кірыл Семянчук і асуджаны на 6 сутак адміністратыўнага арышту. Юры Клімовіч у Гомелі затрыманы па абвінавачванні ў адмінстратыўным правапарушэнні, прадугледжаным арт.17.1 (дробнае хуліганства) Кодэксам аб адміністратыўных праванарушэннях.
У дзень выбараў 19 снежня прэвентыўна па сфабрыкаваных абвінавачваннях затрыманы лідар Маладога Фронту Дзмітры Дашкевіч, супраць якога распачата крымінальная справа па ч.3 арт. 339 Крымінальнага кодэкса. Затрыманы па невядомых матывах давераная асоба кандыдата ў Прэзідэнты Уладзіміра Някляева Міхаіл Пашкевіч.
У 18 гадзінаў па дарозе на плошчу адбыўся напад на групу, якая ішла разам з кандыдатам у Прэзідэнты Уладзімірам Някляевым. Сам Някляеў быў моцна зьбіты і дастаўлены ў шпіталь хуткай дапамогі з дыягназам чэрапна-мазгавая траўма сярэдняй ступені цяжкасці. Дзеянні асобаў, якія ўчынілі гэты напад і збіццё, носяць супрацьпраўны характар і патрабуюць неадкладнага расследавання і пакарання віноўных.
У 20.00 не менш за 30 тысяч удзельнікаў мірнай акцыі пратэсту прайшлі ад Кастрычніцкай плошчы ў Мінску ў бок плошчы Незалежнасці да Дому Ураду. Кандыдаты ў Прэзідэнты правялі мітынг. Невядомымі асобамі, дзеянні якіх былі асуджаны кандыдатамі, была ўчынена спроба выламаць дзверы ў будынку Дому Ураду.
Каля 22.00 на плошчы Незалежнасці заставалася не больш за 5 тысячаў удзельнікаў акцыі пратэсту. На іх супрацоўнікамі міліцыі быў здзейснены напад. Удзельнікаў акцыі, несувемерна іх дзеянням, збівалі, наносячы ўдары па галаве і твары. Шмат удзельнікаў акцыі шпіталізавана. Больш за 200 чалавек затрымана. У дачыненні да іх складзены пратаколы аб адміністратыўных правапарушэннях за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. Усю ноч адбываліся затрыманні ў кватэрах лідэраў апазыцыі. Дома быў затрыманы старшыня партыі АГП Анатоль Лябедзька. Моцна збітыя і затрыманыя кандыдаты ў Прэзідэнты А. Санікаў, Р. Кастусёў, В. Рымашэўскі, М. Статкевіч. Быў незаконна затрыманы каардынатар кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары”, старшыня БХК Алег Гулак.
Прыкладна у 3.15 ночы 20 снежня спецназ уварваўся у офіс Праваабарончага цэнтра “Вясна” у цэнтры Мінска. У 3.45 дзесяць супрацоўнікаў цэнтра, уключаючы юрыстаў Уладзіміра Лабковіча і Валянціна Стэфановіча былі дастўленыя ў упраўленне ўнутраных спраў Першамайскага раёна Мінска. Супрацоўнікі спецназа абшукалі памяшканне цэнтра.
Дзеянні супрацоўнікаў міліцыі мелі незаконны характар. Яны былі скіраваныя на дэманстратыўнае жорсткае падаўленне масавай акцыі пратэста і служаць яскравым сведчаннем рэпрэсіўнага характару ўлады ў Беларусі. Дзеянні супрацоўнікаў міліцыі выражаюць імкненне максімальна падавіць любыя акцыі пратэсту на фоне сумнеўнага афіцыйнага выніку галасавання.