viasna on patreon

Гродна: Штабы кандыдатаў заклікаюць пашырыць пералік месцаў для агітацыі

2010 2010-11-24T10:47:34+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/grodno-reka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Прадстаўнікі гродзенскіх штабоў дэмакратычных кандыдатаў у прэзідэнты накіравалі звароты ў Гродзенскі гарвыканкам з прапановай перагледзець рашэнне, якое вызначае пералік месцаў у горадзе над Нёманам, дзе можна весці выбарчую агітацыю. На іх думку, прынятае рашэнне істотна абмяжоўвае адкрыты і шырокі доступ да выбаршчыкаў, а значыць і права на агітацыю. Прыкладам, такую заяву ў выканаўчы камітэт накіраваў Юрый Істомін, старшыня Гродзенскай абласной арганізацыі АГП, актывіст выбарчага штабу Яраслава Раманчука. Ён заяўляе, што на дадзеным этапе выбарчага працэсу патрэбны большыя адкрытасць і галоснасць. У ліку іншых аргумантаў палітык спасылаецца таксама на станоўчае рашэнне Мінскага гарвыканкама, якое істотна пашырыла колькасць месцаў для вядзення агітацыі. Аналагічную заяву ў Гродзенскі гарвыканкам накіраваў Дзмітрый Бандарчук, актывіст выбарчага штабу Уладзіміра Някляева.

Нагадаем, што на мінулым тыдні калектыўную заяву на гэты конт накіравалі абласной выканаўчай уладзе і абласной тэрытарыяльна-выбарчай камісіі гродзенскія праваабаронцы. Аднак, зменаў у рашэнні гарвыканкаму пакуль няма. Назіральнікі мяркуюць, што гродзенская гарадская “вертыкаль” самастойна змяніць рашэнне не можа і чакае ўказанняў “зверху”.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства