Сёння Вярхоўны Суд разглядае скаргу заснавальнікаў “Нашай Вясны”

2009 2009-08-10T17:18:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vs_rb.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Вярхоўны суд Беларусі 10 жніўня разгладае скаргу заснавальнікаў Грамадскага праваабарончага аб’яднання “Наша Вясна” на адмову Міністэрства юстыцыі ў дзяржаўнай рэгістрацыі аб’ядняння. Судовае паседжанне пачалося а 10-ай раніцы.

Сітуацыя з хранічнай нерэгістрацыяй "Нашай Вясны", як і іншых грамадскіх арганізацыяў, непакоіць міжнародныя правабарончыя арганізацыі. У слуханнях справы планавала браць удзел Прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека (FIDH) Сухайр Белхасэн. Але беларускі кансулят у Парыжы адмовіў спн. Белхасэн у выдачы візы.

Нягледзячы на гэта, запэўніў прадстаўнік ГПА Валянцін Стэфановіч, уся неабходная інфармацыя будзе даведзеная да Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека.

- Зразумела, што беларускія ўлады не хочуць рэзанансу ад прысутнасці прадстаўніка FIDH на судовым працэсе па разгляду нашай скаргі. Але трэба сказаць, што мы плануем абавязкова даслаць ўсе дакументы ў гэтую міжнародную арганізацыю. Таму аналіз інфармацыі па праблеме нерэгістрацыі “Нашай Вясны” ў любым выпадку будзе зроблены. Міжнародная праваабарончая супольнасць зможа даць сваю ацэнку сітуацыі вакол нашага аб’яднання, - падкрэсліў В. Стэфановіч.

16 ліпеня ў Вярхоўным судзе адбылася папярэдняя гутарка перад пачаткам слуханняў па скарзе. Прадстаўнік “Нашай Вясны” Уладзімір Лабковіч і прадстаўнік Мінюсту Аляксандр Харытон далі тлумачэнні па сутнасці справы.

“Відавочна, што ніякіх прававых і юрыдычных падставаў для адмовы ў рэгістрацыяі ГПА “Наша Вясна” няма, таму выдумляюцца абсалютна абсурдныя, якія грунтуюцца на нейкіх домыслах. Гэта яшчэ раз падцвярджае, што Міністэрства юстыцыі сапраўды дзейнічае не ў рэчышчы права і закону, а выконвае палітычна матываванае рашэнне: любым чынам зрабіць ўсё магчымае, каб не зарэгістраваць нашае грамадскае аб’яднанне”, - адзначыў праваабаронца Лабковіч па выніках гутаркі.

Нагадаем: 25 траўня мінюст прыняў рашэнне аб адмове ў дзяржаўнай рэгістрацыі ГПА “Наша Вясна”. Гэта была трэцяя спроба праваабаронцаў зарэгістраваць аб’яднанне. Раней мінюст адмаўляў у рэгістрацыі двойчы:  у 2007 і 2009 годзе. Папярэдняя адмова ў рэгістрацыі, атрыманая 26 лютага бягучага году, была абскарджана ў Вярхоўным судзе. 22 красавіка Вярхоўны суд пакінуў скаргу праваабаронцаў без задавальнення.

Заснавальнікі “Нашай Вясны” Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч і Уладзімір Лабковіч звярнуліся ў Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь са скаргай на апошняе рашэнне мінюсту аб адмове ў дзяржаўнай рэгістрацыі 16 чэрвеня.

 

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international