Новая адмова ў рэгістрацыі ГПА “Наша Вясна” – адсутнасьць пазітыўных зьменаў для грамадзянскай супольнасьці Беларусі

2009 2009-03-13T18:11:15+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Хельсінскія Камітэты Швецыі, Нарвегіі, Нідэрландаў, Беларусі, а таксама Маскоўская Хельсінская Група заклікаюць беларускія ўлады да перагляду рашэньня па рэгістрацыі “Нашай Вясны”.


Мінск – Масква – Гаага – Осла – Стакгольм
12 сакавіка 2009


Хельсінскія камітэты занепакоеныя нядаўняй адмовай беларускіх уладаў зарэгістраваць Праваабарончы Цэнтр “Наша Вясна”, пераемнік Праваабарончага Цэнтра “Вясна”, які быў ліквідаваны рашэньнем Вярхоўнага Суда Беларусі больш пяці гадоў таму, у кастрычніку 2003. Такімі учынкам Беларусь паказвае, што працягвае пагарджаць міжнароднымі законамі ў сферы правоў чалавека, нягледзячы на запэўніваньні ў пазітыўных зьменах з боку ўладаў.

У жніўні 2007 Камітэт па Правах Чалавека ААН пастанавіў, што ліквідацыяй “Вясны” быў парушаны Артыкул 22 Міжнароднага Пакта аб Грамадзянскіх і Палітычных Правах, і заклікаў улады перарэгістраваць арганізацыю. З таго часу вясна ўжо двойчы зьвярталася па рэгістрацыю, і абодва разы безвынікова. У той жа час, з-за адсутнасьці дзяржаўнай рэгістрацыі НДА, сябры гэтай вядомай праваабарончай арганізацыі падвяргаюцца рызыцы перасьледу за іхнія “незаконныя дзеяньні” паводле Артыкула 193-1 Крымінальнага Кодэкса Рэспублікі Беларусь.

“Нашай Вясьне” адмаўляецца ў рэгістрацыі ў той час, калі Еўрапейскі Саюз пераглядвае свае адносіны з Беларусьсю. Гэтая новая адмова зарэгістраваць праваабарончую арганізацыю з’яўляецца яшчэ адным доказам нежаданьня ўладаў дазволіць бесперашкодную дзейнасьць ініцыятываў грамадзянскай супольнасьці.

Паводле Хельсінскіх Камітэтаў, прычыны нерэгістрацыі НДА, прадстаўленыя Міністэрствам Юстыцыі, з’яўляюцца неабаснаванымі. Напрыклад, здзяйсьненьне заснавальнікамі “Нашай Вясны” адміністратыўных парушэньняў у мінулыя гады, а таксама адсутнасьць падыходзячага памяшканьня для сходаў з’яўляюцца празьмернымі патрабаваньнямі, якія не ўтрымліваюцца ў заканадаўстве. Адмова была падпісаная Алегам Сьліжэўскім, старшынём аддзелу грамадскіх асацыяцый, які раней узгадваўся Еўрапейскім Саюзам як адна з асоб, адказных за перасьлед аб’яднаньняў грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі.

Хельсінскія Камітэты заклікаюць беларускія ўлады пераглядзець рашэньне па рэгістрацыі “Нашай Вясны”. Стварэньне свабодных умоваў для законнай дзейнасьці праваабарончых груп засьведчыла б, што Беларусь гатовая да стварэньня прасторы для грамадзянскай супольнасьці й канкрэтных крокаў, скіраваных на паляпшэньне сітуацыі з правамі чалавека.


 

Алег Гулак, старшыня Беларускага Хельсінскага Камітэта,

Тэлефон: +375 29 6909499.

Людміла Алексеева, старшыня Маскоўскай Хельсінскай Групы,

Тэлефон: +7 495 6076069.

Jos Kösters, выканаўчы дырэктар Хельсінскага Камітэта Нідэрландаў,

Тэлефон: +31651557779.

Bjørn Engesland, генеральны сакратар Нарвежскага Хельсінскага Камітэта,

Тэлефон: +4795753350.

Robert Hårdh, генеральны сакратар Шведскага Хельсінскага Камітэта,

Тэлефон: +46 8 54527730.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international