viasna on patreon

Ціск на сябра руху "За свабоду"

2008 2008-12-12T14:54:55+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Супрацоўнікі праваахоўных ворганаў ажыццяўляюць ціск на сябра незарэгістраванага руха “За свабоду” з Бярозаўкі Сяргея Трафімчыка. Сёння, 12 снежня, людзі ў цывільным наведалі ягоную кватэру і спрабавалі высветліць, чаму актывіст крытычна ставіцца да ўлады.


Невядомыя мужчыны без прадастаўлення пасведчанняў супрацоўнікаў праваахоўных ворганаў наведалі кватэру Сяргея Трафімчыка, перапісалі яго пашпартныя дадзеныя , ўдакладнілі склад сям’і, а таксама пацікавіліся дзе ён быў 3 ліпеня- дзень, калі ў Менску падчас святочнага канцэрта адбыўся выбух. Такія захады актывіст Руха “За свабоду” лічыць лічыць незразумелымі і не выключае, што гэта - "псіхалагічны ціск на яго і яго сям’ю".


Супрацоўнікаў праваахоўных ворганаў цікавіла, чаму Сяргей Трафімчык, які працуе на шклозаводзе Нёман, адмовіўся падпісваць кантракт і не здаў адбіткі пальцаў падчас агульнай дактэласкапіі, якую некалькі тыдняў таму ажыццяўлялі на прадпрыемстве міліцыянты.


Актывіст адмовіўся адказваць на пытанні, пасля чаго людзі ў цывільным параілі яму наведаць міліцэйскі пастарунак і ва ўсім прызнацца, але ад дабравольнага наведвання пастарунка Сяргей Трафімчык адмовіўся.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства