viasna on patreon

За распаўсюд «Новага Часу» – акт

2008 2008-12-11T11:08:11+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

За распаўсюд газеты «Новы Час» у Астравецкім райвыканкаме (Гродзенская вобласць) затрымалі і склалі пратакол на Івана Крука — вядомага дэмакратычнага актывіста, аднаго з арганізатараў супраціву пабудовы АЭС на Астравеччыне.

 

Іван Крук прынёс у райвыканкам асобнікі газет «Новы Час» з артыкулам «Заложники мирного атома» пра экалагічныя наступствы пабудовы атамнай станцыі, каб азнаёміць з ім мясцовых чыноўнікаў, што агітуюць­ насельніцтва за АЭС.

 

Кіраўнік спраў райвыканкама Міхаіл Зімніцкі загадаў ахоўніку-міліцыянту затрымаць І. Крука. У кабінеце юрыста Таццяны Валейкі на яго склалі акт «аб незаконным распаўсюдзе» газеты, які праваабаронца адмовіўся падпісваць. Акт падпісалі падначаленыя чыноўніка — сп.сп. Валейка і Блажкевіч. Копію дакумента актывісту не прадаставілі, але заявілі, што разам з асобнікам газеты акт накіруюць у Астравецкую раённую пракуратру для праверкі законнасці яго дзеянняў.

 

Супрацоўнікі рэдакцыі звязваліся з райвыканкамам і спрабавалі давесці, што «Новы Час» з’яўляецца зарэгістраванай газетай. Аднак Міхаіл Зімніцкі ў адказ толькі перапытаў, хто такі Крук.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства