viasna on patreon

Баразенку асудзілі да аднаго года "хатняй" хіміі і вызвалілі з-пад варты

2008 2008-12-09T12:40:43+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Цэнтральнага раёну Менску скончыліся слуханні па крымінальнай справе супраць Аляксандра Баразенкі. Да 16.30 аб'яўлены перапынак для вынясення прысуду. Пракурор Ціхавец папрасіў для падсуднага паўтары гады абмежавання свабоды без адбыцця пакарання ў папраўчай установе. Аляксандар Баразенка сваёй віны не прызнаў.

Як паведамляла Радыё Рацыя, сёння, 9 снежня, раніцай былі дапытаныя чацвёра сведкаў, у прыватнасці начальнік упраўлення грамадскага парадку МУС Аляксандр Карзюк, а таксама дырэктары транспартных прадпрыемстваў, што працуюць на маршрутах, якіх праходзяць праз праспект Незалежнасці ў Менску, у прыватнасці, Сяргей Грыдзюшка паведаміў, што аніякага ўрону яго прадпрыемству нанесена не было, так як кіроўцы мікрааўтобусаў яго фірмы амаль адразу карысталіся магчымымі аб’язднымі шляхамі. У дадатак Раман Булычаў, дырэктар іншага прадпрыемства, паведаміў, што збоі працы на грамадскіх маршрутах у Менску адбываюцца амаль кожны дзень, у тым ліку і ў сувязі з перасоўваннем картэджаў Аляксандра Лукашэнкі, таму казаць пра памер недаатрыманага прыбытку прадпрыемства не выпадае абсалютна.


Таксама сёння ў судзе былі прагледжаныя відэаматэрыялы справы, знятыя супрацоўнікамі праваахоўных органаў. Аднак былі паказаныя толькі агульныя планы акцыі, а не ўдзел у ёй моладзева актывіста.


Сам жа Аляксандр Баразенка ў часе амаль усёй сённяшняй часткі судовага паседжання аніякіх тлумачэнняў не даваў. Аднак паведаміў, што пачувае сябе нармальна і сапраўды ўсур’ёз спадзяецца на даволі мяккі прысуд.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства