Збор подпісаў за змены ў Выбарчы кодэкс Беларусі

2008 2008-11-06T10:38:14+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

У ініцыятыўную групу па зборы подпісаў за змены ў Выбарчым кодэксу Беларусі ўвойдзе ад 500 да 600 актывістаў. Такую мэту перад аб’яднанымі дэмакратычнымі сіламі ставіць Прэзідыум Палітрады АДС. Пра гэта было заяўленна падчас паседжання 5 лістапада ў Менску.  Цягам месяца сябрам групы трэба будзе сабраць не менш за 50 тысячаў подпісаў грамадзянаў.

Падчас паседжання быў таксама ўхвалены праект закона пра змены ў выбарчым кодэксу. Яны прадугледжваюць пашырэнне правоў назіральнікаў, уключэнне прадстаўнікоў апазіцыі ў выбарчыя камісіі ўсіх узроўняў. Максімальныя абмежаванні датэрміновага галасавання. Прыкладам, прапануецца, каб гэтая працэдура адбывалася толькі на адным участку на акрузе.

Як падкрэсліў лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі, сустаршыня АДС Анатоль Лябедзька, тыя прапановы, якія перадалі прадстаўнікі дэмакратычных сілаў у еўрапейскія структуры – гэта была справа палітычная, а зараз прыйшоў час заняцца і практычнымі юрыдычнымі пытаннямі.

Паралельна са зменамі ў Выбарчым кодэксу лідэры АДС будуць настойваць на выкананні ўладамі яшчэ трох умоў – лібералізацыі законаў аб палітычных партыях, грамадскіх аб’яднаннях і свабодзе веравызнання, вяртанне роўных умоваў гаспадарання для дзяржаўных і недзяржаўных СМІ, а таксама выключэнне з Крымінальнага кодэксу шэрагу артыкулаў, якія прадугледжваюць адказнасць за іншадумства.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international