viasna on patreon

Апеляцыйная скарга сустаршыні цэнтра "Мемарыял" Алега Арлова пакінута без задавальнення Дапоўнена

2024 2024-07-11T08:48:00+0300 2024-07-11T12:46:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/aleh-arlou.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алег Арлоў. Фота з адкрытых крыніц.

Алег Арлоў. Фота з адкрытых крыніц.

У Маскоўскім гарадскім судзе 11 ліпеня працягваецца разгляд апеляцыйнай скаргі вядомага расійскага праваабаронцы, сустаршыні цэнтра "Мемарыял" Алега Арлова. Скаргу разглядае суддзя Марыя Ларкіна.

27 лютага суддзя Алена Астахава асудзіла Алега Арлова да 2,5 гадоў калоніі агульнага рэжыму па артыкуле аб “паўторнай дыскрэдытацыі расійскіх узброеных сіл” за асуджэнне ўварвання ва Украіну.

Пасля прысуду, без аніякіх падстаў Алега Арлова этапавалі ў ноч з 11 на 12 красавіка ў СІЗА-2 Сызрані. Прычым пра этап у іншы рэгіён не ведалі ні адвакаты, ні жонка Арлова.

Першае пасяджэнне адбылося яшчэ 7 чэрвеня. Але Алегу Арлову, які удзельнічаў у судзе па відэасувязі і ягонаму адвакату, удалося пераканаць суд адкласці пасяджэнне, каб Алег Арлоў у дастатковай меры мог падрыхтавацца да абароны ў судзе.

Сёння напачатку суда Алег Арлоў заявіў, што ні ў чым не раскайваецца і ні пра што не шкадуе:

“Я знаходжуся ў патрэбным месцы ў патрэбны час. Калі ў краіне масавыя рэпрэсіі, я знаходжуся побач з тымі, каго пераследуюць, тым самым я дапамагаю...”

Але праваабаронцу не далі дагаварыць і адключылі гук.

Алег Арлоў вусна хадайнічае аб тым, каб суд адклаў пасяджэнне. Праваабаронца нагадвае, што пасяджэнне перанеслі на сёння, паколькі раней ён не атрымаў дапаўненні адваката да апеляцыйнай скаргі. Аднак Масгарсуд адправіў гэтыя дапаўненні ў неналежным выглядзе. Алег Пятровіч паказвае дакумент па відэасувязі: на адзін ліст змясцілі цэлых чатыры ліста тэксту, вельмі дробным шрыфтам. Суддзя Марыя Ларкіна адхіліла хадайніцтва Арлова. Паводле яе, скарга накіраваная і ўручаная.

Адвакатка казала аб тым, што Масгарсуд вярнуў справу Алега Арлова пракурору, таму што ў абвінаваўчым заключэнні не быў апісаны матыў здзяйснення злачынства:

“Гэта ўсё, што сказаў суд. Атрымаўшы справу назад, следчы прызначыў новую, дадатковую экспертызу, і ўпершыню дапытаў экспертаў па справе. Пасля гэтага следчы зноў падрыхтаваў абвінаваўчае заключэнне. У ім з'явілася больш падрабязнае апісанне суб'ектыўнай боку. У ім таксама з'явіўся матыў “ідэалагічнай варожасці".

Масгарсуд пакінуў без змены прысуд Алегу Арлову - 2,5 года калоніі агульнага рэжыму. 

Некалькі дзён таму, 9 ліпеня, Алег Арлоў стаў ганаровым грамадзянінам Парыжу.

Больш за 20 гадоў Рада Парыжа прысуджае званне ганаровага грамадзяніна грамадскім дзеячам і актывістам з розных краін. Яно прысвойваецца штогоді адзначае тых, хто вядзе «барацьбу за дэмакратыю, павагу правоў чалавека і свабоды». У 2012 годзе ганаровым грамадзянінам Парыжа стаў Алесь Бяляцкі — палітвязень, кіраўнік Беларускага праваабарончага цэнтра «Вясна», даўні сябар і калега Алега Арлова. У 2018 годзе званне прысудзілі Алегу Сянцову — украінскаму рэжысёру, які правёў пяць гадоў у расійскім палоне.

Суд перанёс разгляд апеляцыйнай скаргі сустаршыні цэнтра "Мемарыял" Алега Арлова

Адвакатка заявіла аб парушэнні права на судовую абарону, паказваючы, што этапаванне Арлова з Масквы ў СІЗА - 2 Сызрані пазбавіла яго магчымасці сустракацца са сваім адвакатам.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства