viasna on patreon

"Падбіраюць" астатніх - палітыкаў і журналістаў: хроніка пераследу 13 траўня Дапоўнена

2021 2021-05-13T15:17:32+0300 2021-05-14T10:21:48+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/shantsau-04.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае збіраць факты палітычнага пераследу. Беларусаў і беларусак забіраюць з дому, затрымліваюць на працы, адбываюцца вобшукі і допыты. Улады ўзмацняюць розныя формы ціску і рэпрэсій на людзей за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўладаў.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

  • +375 44 734 45 51
  • +375 29 835 94 49
  • Тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna

Журналіст Deutsche Welle Аляксандр Буракоў, які знаходзіцца ў магілёўскім ізалятары часовага ўтрымання, абвясціў галадоўку.

Такім чынам ён пратэстуе супраць свайго затрымання і адміністрацыйнай справы, якую на яго завялі нібыта з-за таго, што ён прыняў удзел у "несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве" каля суда Магілёўскай вобласці, куды прыйшоў, каб зрабіць рэпартаж з пасяджэння па справе Севярынца, Афнагеля, Вінярскага і іншых.

Пра галадоўку паведамілі ў самім ІЧУ, калі сваякі спрабавалі зрабіць перадачу: цёплыя рэчы і сродкі гігіены для Буракова прынялі, а вось ежу — не.


У сваёй кватэры сёння быў затрыманы Аляксандр Старавойтаў, адбыўся ператрус. Прычына затрымання і месцазнаходжання ў дадзены момант невядомы.


Магілёў

Прыкладна а 10: 50 13 траўня супрацоўнікамі міліцыі быў затрыманы старшыня Магілёўскай абласной арганізаваны АГП Уладзімір Шанцаў.

Яго забралі з працы. Хто менавіта затрымліваў палітыка  і дзе цяпер знаходзіцца Шанцаў - невядома.

Шанцаў быў гатовы да візіту сілавікоў - учора яны заявіліся да яго па месцы жыхарства, але Уладзіміра дома не было, з міліцыяй размаўляла яго жонка.

З упэўненасцю можна сказаць, што Шанцаву будуць "вешаць" той жа артыкул, што і затрыманым 12 траўня Аляксандру Буракову, Уладзіміру Лапцэвічу і Алегу Аксёнаву.


Мінск

ТГ канал "Спісы затрыманых" паведамляе пра затрыманне ў Мінску Кіры Коршун.


Сёння падчас канферэнцыі Emerge у мінскім каворкінгу Startup Family затрымалі журналістку Таццяну Капітонаву.


Марыю Калеснікаву абвінавачваюць паводле ч. 3 артыкула 361 (заклікі да дзеянняў супраць нацыянальнай бяспекі), ч. 1 арт. 357 (змова з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам), ч. 1 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання і кіраўніцтва ім).

Ёй пагражае да 12 гадоў турмы, піша "Наша Ніва".


Увечары 13 траўня ў Менску затрымалі Адама Бяляцкага, сына праваабаронцы Алеся Бяляцкага, паведаміла «Наша ніва».

Хлопец выйшаў да станцыі мэтро «Каменная горка» з плякатам у падтрымку палітзьняволеных журналістак Кацярыны Андрэевай і Дарʼі Чульцовай.

Яго затрымалі і адвезьлі ў ізалятар на Акрэсціна да суду.


56-гадовую Таццяну Міхайлаву затрымалі па падазрэнні ў прагулцы з парасонамі.

Таццяна — маці Юліі Міхайлавай, якую ў красавіку затрымалі і асудзілі на 25 сутак арышту за шпацыр з БЧБ-парасонам на праспекце Пераможцаў. Таццяну тады таксама асудзілі на 5 сутак за «непадпарадкаванне» па арт. 24.3 КаАП.

Інфармацыя будзе дапаўняцца.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства