viasna on patreon

Чарговая "хімія" за здзек над дзяржаўным сцягам на Берасцейшчыне

2021 2021-03-25T08:03:55+0300 2021-03-25T08:03:55+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/brest-sud-rayonny.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фота: Першы рэгіён.

Фота: Першы рэгіён.

Суд Берасцейскага раёна 24 сакавіка вынес прысуд па крымінальнай справе жыхара вёскі Вельямовічы Аляксандра Паліводы за здзек над дзяржаўнай сімволікай (артыкул 370 Крымінальнага кодэксу РБ).

Паводле абвінавачання, у студзені 2021 года,  21-гадовы жыхар в. Вельямовічы сарваў дзяржаўны сцяг з будынка мясцовай школы і выкінуў яго непадалёк.

У рамках гэтай крымінальнай справы ў абвінавачанага арыштавалі тэлефон і ўзялі падпіску аб нявыездзе, паведамляе тэлеграм-канал "Вясна Брэст".

Суддзя Павел Главацкі прызнаў Паліводу вінаватым і прызначыў пакаранне ў выглядзе аднаго года абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу ("хімія").

Характэрна, што суддзя ў рамках гэтага працэсу таксама вынес прыватнае вызначэнне ў адрас і самой вясковай школы, якая паведаміла ў міліцыю пра здарэнне. Сутнасць яго абвешчаная не была, але вынесеная яна "ў сувязі з выяўленымі парушэннямі, а менавіта няправільным размяшчэннем Дзяржаўнага сцяга".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства