viasna on patreon

Жлобін: за знявагу супрацоўніка міліцыі ў чаце - два гады "хіміі"

2020 2020-11-20T17:24:17+0300 2020-11-20T17:24:19+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zhlobin-sud-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Суд Жлобінскага раёна. Фота: Радыё Свабода

Суд Жлобінскага раёна. Фота: Радыё Свабода

Суд Жлобінскага раёна 20 лістапада вынес прысуд Яну Рымараву па крымінальнай справе за знявагу прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК РБ).

Справу разглядала суддзя Наталля Качалава.  Прадстаўнік дзяржабвінавачвання - пракурор Фядорчанка С.

Адваката у судовым працэсе не было.

З матэрыялаў справы вынікае, што Ян Рымараў у мясцовым чаце “Жлобін для жыцця”  ў перыяд з 10 па 22 жніўня 2020 года зняважыў прадстаўніка ўлады – намесніка начальніка УУС Жлобінскага райвыканкама Дзмітрыя Дзядзюна з выкарыстаннем нецэнзурнай лексікі. 

Суд пастанавіў прызнаць Яна Рымарава вінаватым і прызначыў яму пакаранне ў выглядзе абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую установу адкрытага тыпу тэрмінам на 2 гады.

Таксама суд пастанавіў спагнаць з асуджанага у карысць пацярпелага Дзядзюна матэрыяльную кампенсацыю маральнай шкоды ў памеры 700 рублёў.

Канфіскаваную маёмасць Рымарава пакінулі пад арыштам да пагашэння матэрыяльнай прэтэнзіі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства