viasna on patreon

Школьнік з Брэста стаў фігурантам справы аб "масавых беспарадках"

2020 2020-10-30T23:33:02+0300 2020-10-31T11:03:56+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/brest_29.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Супрацоўнікі 6-га ўпраўлення ГУБАЗіК МУС па Брэсцкай вобласці затрымалі 16-гадовага школьніка па падазрэнні ва ўдзеле ў "масавых беспарадках" па арт. 293 Крымінальнага кодэкса, паведамляе УУС Брэсцкага аблвыканкама. Таксама УУС паведаміла, што "на днях" быў затрыманы ў межах гэтай справы 37-гадовы таксіст без беларускага грамадзянства. Пры гэтым "Вясне" вядома, што Цімура Рызапура, якога 10 жніўня падстрэлілі сілавікі пяць разоў, утрымліваюць пад вартай ужо месяц.

Брэст 10 жніўня. Фота: binkl.by
Брэст 10 жніўня. Фота: binkl.by

"На днях устаноўленыя і затрыманыя актывісты беспарадкаў, якія прайшлі 10 жніўня ў абласным цэнтры. Так, 16-гадовы навучэнец 11 класа адной са школ Брэста, удзельнік нефармальнага моладзевага руху, які прапагандуе ідэі неанацызму, кінуў у бок міліцыянтаў бутэльку", — піша ведамства.

Пры гэтым не паведамляецца, якая прыменена мера стрымання да непаўнагадовага і ці прад'яўлена яму абвінавачванне.

УУС: "Таксіст вырашыў асабіста прыняць удзел у масавых беспарадках"

Таксама УУС Брэсцкага выканкама паведамляе, што нібыта на "на днях устаноўлены і затрыманы" 37-гадовы грамадзянін Азербайджана, які мае від на жыхарства асобы без грамадзянства да кастрычніка 2021. Ён таксама з'яўляецца фігурантам крымінальнай справы аб "масавых беспарадках" 10 жніўня.

"Вясне" вядома, што 37-гадовы таксіст Цімур Рызапур быў затрыманы яшчэ месяц таму, 30 верасня. Яго ўтрымліваюць у брэсцкім СІЗА №7. Увечары 10 жніўня, калі ён вяртаўся з працы дадому, яго падстрэлілі гумовымі кулямі пяць разоў. Следчы тлумачыць выбар меры стрымання ўтрымання пад вартай тым, што ў Цімура Рызапура няма беларускага грамадзянства, нягледзячы на тое, што ў яго ёсць від на жыхарства і ён жыве ў Беларусі ўжо каля 23 гадоў. 

Падрабязнасці справы Цімура Рызапура:

brest_cimur.jpg

Падстрэлілі пяць разоў гумавымі кулямі і абвінавачваюць у масавых беспарадках

У Беларусі працягваецца затрыманне і пераслед людзей у межах крымінальных справаў па акцыях пратэсту 9-10 жніўня супраць фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах.

Да паведамлення УУС Брэсцкага выканкама прыкладаецца два відэаролікі. На другім з іх затрыманы распавядае на камеру, што нарадзіўся ў Баку. Ён кажа, што апынуўся на пратэстах выпадкова, паколькі падвозіў пасажыраў і першапачаткова не быў настроены "хадзіць на гэтыя мерапрыемствы". На пытанне, ці знаходзіўся ён у стане алкагольнага ап'янення, затрыманы адказвае: "Не, я на працы знаходзіўся".

«Масавыя беспарадкі» на дзве гадзіны. Што вядома пра крымінальную справу за 10 жніўня ў Брэсце?

У Брэсце пасля стыхійных акцый пратэсту 10 жніўня супраць фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах была ўзбуджаная крымінальная справа па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса (Удзел у масавых беспарадках).

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства