Навіны за 20 лютага 2015

Журналістку-фрылансера Тамару Шчапёткіну з Бярозы зноў выклікаюць у міліцыю

20.02.2015 Журналістку-фрылансера Тамару Шчапёткіну з Бярозы зноў выклікаюць у міліцыю

У 17 гадзін 20 лютага ёй на мабільны тэлефон пазваніў участковы Сяргей Несцяровіч. Ён сказаў, што ёй трэба з’явіцца 20 лютага да яго ў восьмы кабінет. Шчапёткіна пацікавілася справай, па якой яе выклікаюць. Аказалася, з Брэста прыйшлі паперы, дзе пастаўлена шмат пытанняў адносна працы Тамары Шчапёткіна на “Беларускім Радыё Рацыя”.

У Гомелі затрыманы і арыштаваны на 10 сутак Кастусь Жукоўскі

20.02.2015 У Гомелі затрыманы і арыштаваны на 10 сутак Кастусь Жукоўскі

У Гомелі 19 лютага пры невядомых абставінах быў затрыманы і асуджаны да арышту на 10 сутак грамадскі актывіст Кастусь Жукоўскі. Як паведаміла яго жонка Алена, з абеду 19 лютага яе муж не выходзіў на сувязь, і тэлефон быў адключаны. Ні сябры, ні знаёмыя, ні калегі нічога не ведалі – куды знік чалавек.

Праваабаронцы: На Майдане загінулі не менш за 114 чалавек, 27 прапалі без вестак

20.02.2015 Праваабаронцы: На Майдане загінулі не менш за 114 чалавек, 27 прапалі без вестак

Пра гэта гаворыцца ў справаздачы праваабарончых арганізацый «Кошт свабоды», прэзентаванай 20 лютага на прэс-канферэнцыі ў Кіеве.

Затрыманні сябраў "Альтэрнатывы" ў Менску

20.02.2015 Затрыманні сябраў "Альтэрнатывы" ў Менску

Як паведамляе ў Facebook лідэр моладзевай ініцыятывы “Альтэрнатыва” Алег Корбан, апоўдні ў цэнтры Мінску супрацоўнікі міліцыі затрымалі 4 сябраў “Альтэрнатывы”. Інцыдэнт здарыўся каля 12 гадзіны ля плошчы Якуба Коласа, падчас расклейкі плакатаў да Дня роднай мовы.

Паўторны разгляд справы Ніны Багінскай: штраф 20 базавых велічынь

20.02.2015 Паўторны разгляд справы Ніны Багінскай: штраф 20 базавых велічынь

Суд Цэнтральнага раёна Менска 20 лютага паўторна разгледзеў адміністратыўную справу Ніны Багінскай, якую абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве 22 студзеня каля помніка Тарасу Шаўчэнкі.

Алесь Бяляцкі распавёў міністру замежных спраў Латвіі пра праблемы беларускіх палітвязняў

20.02.2015 Алесь Бяляцкі распавёў міністру замежных спраў Латвіі пра праблемы беларускіх палітвязняў

20 лютага падчас сустрэчы са спадаром Эдгарсам Рынкевічсам Алесь Бяляцкі заклікаў ЕС, які зараз прадстаўляе Латвія, не ісці па шляху “азербайджанізацыі” Беларусі і не зніжаць планку патрабаванняў да ўладаў у галіне захавання правоў чалавека.

Знаёмцеся: моладзевая ініцыятыва “Праўныя дарэктары”

20.02.2015 Знаёмцеся: моладзевая ініцыятыва “Праўныя дарэктары”

Моладзь вырашыла прапанаваць свае варыянты вырашэньня праблемаў, заснаваныя на прынцыпах правоў чалавека. Так паўстала новая ініцыятыва “Праўныя дарэктары”.

Праваабаронца Алена Танкачова павінна пакінуць Беларусь да 21 лютага

20.02.2015 Праваабаронца Алена Танкачова павінна пакінуць Беларусь да 21 лютага

Судовая калегія па грамадзянскіх справах Мінскага гарадскога суда 19 лютага адмовіла ў задавальненні касацыйнай скаргі праваабаронцы Алены Танкачовай на рашэнне аб яе высылцы з Беларусі.

Падрыхтоўка да абласных “Дажынак” у Круглым: людзям прапануюць працаваць задарма

20.02.2015 Падрыхтоўка да абласных “Дажынак” у Круглым: людзям прапануюць працаваць задарма

Круглянскі райвыканкам рэкамендуе арганізацыям, прадпрыемствам і ўстановам да 10 сакавіка 2015 года пералічыць грашовыя сродкі, заробленыя ў Дзень безаплатнай працы на працоўных месцах, “у дабраахвотным парадку на пазабюджэтны рахунак Круглянскага раённага выканаўчага камітэта, у межах сум, згодна дадатку”.

2018: Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2017: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2016: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2015: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2014: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2013: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2012: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2011: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2010: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2009: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2008: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2007: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2006: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2005: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2004: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2003: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2002: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень

Партнёрства

Сяброўства