Навіны на тэму: зніклыя
01.09.2009 Генеральны пракурор адфутболіў зварот сваякоў зніклых палітыкаў
Зінаіда Ганчар, жонка выкрадзенага ў верасні 1999 года апазіцыйнага палітыка і віцэ-прэм’ера Віктара Ганчара, разам са сваякамі іншых зніклых Вольгай Завадскай і Ульянай Захаранка, звярнулася 17 жніўня ў Генеральную пракуратуру Беларусі са зваротам, у якім патрабавала, каб цягам бліжэйшага месяца - да 16 верасня – Генеральны пракурор Рыгор Васілевіч зрабіў публічную справаздачу аб выніках праведзенага па справе знікненняў раследавання. У выніку – атрымала чарговую адпіску.
28.08.2009 Сёньня дзень народзінаў Зьмітра Завадзкага
Сёньня, 28 жніўня Зьмітру Завадзкаму споўнілася б 37 гадоў. Ён зьнік ва ўзросце 27 гадоў не пасьпеўшы адзначыць сваё 28 годдзе. Малады апэратар, ён ужо пасьпеў дасягнуць высокага прафэсійнага ўзоўню і прызнаньня калегаў. Яго чакалі новыя рэпартажы і добрая прафэсійная пэрспэктыва. Але гэта ня ўдалося зьдзейсьніць. Вось ўжо дзевяць гадоў Зьмітра няма побач з намі і мы толькі можам памятаць аб гэтым прыгожым чалавеку, прафэсіянале і патрабаваць рэальнага і справядлівага расследаваньня справы аб зьнікненьні Зьмітра і пакараньня вінаватых.
24.08.2009 Журналіст НТВ Аляксей Малкаў: «Беларускія спецслужбы мне адкрыта пагражалі»
Дэпартаваны расейскі журналіст заяўляе, што людзі ў цывільным дапытвалі яго ў закінутым санаторыі ў лесе.
18.08.2009 Гары Паганяйла: «Справы аб знікненні беларускіх палітыкаў раскрыты на юрыдычным узроўні...»
17 жніўня сваякі зніклых беларускіх палітыкаў і незалежныя юрысты, якія працуюць па гэтых справах, склікалі спецыяльную прэс-канферэнцыю. Справа ў тым, што сёлета — своеасаблівы “юбілей ганьбы” беларускай праваахоўнай сістэмы: дзесяць год, як у краіне зніклі вядомыя людзі, але злачынствы так і не раскрыты.
15.08.2009 Журналістаў НТВ дэпартавалі зь Беларусі
Аляксей Малкаў і Юрый Бабенка прыехалі ў Беларусь некалькі дзён таму, каб здымаць фільм аб зьніклых людзях. Вядома, што журналісты ўзялі інтэрвію ў жонкі Віктара Ганчара Зінаіды Ганчар, а таксама ў маці Зьмітра Завадзкага Вольгі Рыгораўны.
14.08.2009 Прэс-канферэнцыя: «10 гадоў палітычным выкраданням»
Прэс-канферэнцыя адбудзецца 17 жніўня ў 11.00 у офісе Партыі БНФ у Менску.
Удзельнікі мерапрыемства – маці выкрадзенага ў Беларусі журналіста Вольга Завадская, жонка зніклага віцэ-спікера Вярхоўнага Савета Беларусі Зінаіда Ганчар, праваабаронца, юрыст Гары Паганяйла.
08.07.2009 У Вільні моладзевыя актывісты нагадалі пра гвалтоўнае знікненне Змітра Завадскага
7 ліпеня сябры беларускіх моладзевых арганізацыяў правялі на вуліцах Вільні пікет, прымеркаваны да 9-й гадавіны трагічнага знікнення журналіста Змітра Завадскага.
07.07.2009 Ангелу Мэркель просяць знайсьці забойцаў Захаранкі і Ганчара
Старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька зьвярнуўся да канцлера Нямеччыны Ангелы Мэркель. Ён просіць дапамагчы ў расьсьледаваньні зьнікненьняў сябраў партыі Юрыя Захаранкі і Віктара Ганчара.
07.07.2009 9 год таму ў Беларусі знік журналіст Зміцер Завадскі
7 ліпеня 2000 года аператар тэлеканала ОРТ Зміцер Завадскі знік пры нявысветленых акалічнасцях па дарозе ў аэрапорт «Мінск-2». З тых часоў аб лёсе журналіста нічога невядома.
18.06.2009 Зінаіда Ганчар: Лукашэнка ведае тое, што невядома следству?
Зінаіда Ганчар накіравала ліст да сакратара Працоўнай групы па гвалтоўных знікненнях ААН Джаваны Цукелі. У звароце ў міжнародную ўстанову жанчына просіць запытаць ва ўрада Беларусі каментары наконт інфармацыі, агучанай нядаўна прэзідэнтам Беларусі ў інтэрв’ю расейскім СМІ. Аляксандр Лукашэнка распавёў журналістам сваю версію знікнення апанентаў улады.
15.05.2009 Зінаіда Ганчар так і не атрымала ад пракуратуры інфармацыі пра вынікі расследавання па справе аб знікненні свайго мужа
Жонка выкрадзенага ў верасні 1999 года апазіцыйнага палітыка Віктара Ганчара ўжо каторы год спрабуе атрымаць ад пракуратуры інфармацыю пра папярэднія вынікі расследвання па справе знікнення свайго мужа. Супрацоўнікі пракуратуры фактычна ігнаруюць усе звароты Зінаіды Ганчар.
06.05.2009 У Гомелі адбудуцца акцыі, прысвечаныя памяці Юрыя Захаранкі
7 траўня прадстаўнікі дэмакратычнай супольнасці плануюць правесці шэраг мерапрыемстваў. Яны будуць прысвечаныя 10-й гадавіне з дня знікнення экс-міністра ўнутраных спраў Юрыя Захаранкі.
06.05.2009 Брэсцкі гарвыканкам забараніў правядзенне пікета, прымеркаванага да дзесятай гадавіны знікнення Юрыя Захаранкі
Брэсцкі гарвыканкам не задаволіў заяўку на правядзенне пікета, прымеркаванага да дзесятай гадавіны знікнення былога міністра ўнутраных спраў Беларусі Юрыя Захаранкі. Палітык быў выкрадзены 7 мая 1999 года, пра яго лёс нічога невядома.
21.04.2009 Зніклага Віктара Ганчара выклікаюць "сведкам па справе"
Віцэ-спікера Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь 13-га склікання Віктара Ганчара, зніклага разам з прадпрымальнікам Анатолем Красоўскім у верасні 1999 году, выклікаюць сведкам па крымінальнай справе ў Савецкі РУУС Менску.
11.02.2009 Памяці зніклых
На сённяшняй прэс-канферэццыі лідэры АГП заявілі, што Аб’яднаная грамадзянскай партыя рыхтуе шэраг мерапрыемстваў да дзесяцігоддзя з дня загадкавай смерці былога намесніка старшыні Вярхоўнага Савета Генадзя Карпенкі, гвалтоўнага знікнення экс-старшыні Цэнтрвыбаркама Віктара Ганчара і былога міністра ўнутраных справаў генерала Юрыя Захаранкі, якія былі сябрамі АГП, а таксама вядомага прадпрымальніка Анатоля Красоўскага. Пра гэта ў сераду журналістам распавялі лідэры партыі.