Навіны на тэму: зніклыя

Зінаіда Ганчар: “Змена следчага ў справе знікнення мужа не дае ніякіх вынікаў, бо ніякай канкрэтнай працы не вядзецца”

14.01.2009 Зінаіда Ганчар: “Змена следчага ў справе знікнення мужа не дае ніякіх вынікаў, бо ніякай канкрэтнай працы не вядзецца”

Зінаіда Ганчар, жонка выкрадзенага віцэ-спікера Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь 13-га склікання Віктара Ганчара, атрымала ліст з пракуратуры г.Менска з паведамленнем пра тое, што следства па справе яе мужа падоўжана да 24 сакавіка 2009 г. і справу будзе весці новы следчы - Ю.В. Вараўка. Спадарыня Ганчар, натуральна, захацела сустрэцца з новым следчым і 12 студзеня патэлефанавала яму з такой прапановаю. Ю.В. Вараўка адказаў ёй, што для сустрэчы няма ніякіх падставаў. Праўда, ён прапанаваў зрабіць усё афіцыйна – напісаць хадайніцтва з абгрунтаваннем неабходнасці сустрэчы, а пракуратура ўжо будзе вырашаць, трэба сустракацца ці не.

16.12.2008 У Менску затрыманыя пяць моладзевых актывістаў

У Менску затрыманы пяць актывістаў аргкамітэта па стварэнні руху "Маладая Беларусь". Пра гэта паведаміў карэспандэнту БелаПАН па тэлефоне адзін з затрыманых, лідэр аргкамітэта Артур Фінькевіч.

05.12.2008 Скарга па зьнікламу Красоўскаму прынятая да разгляду

Упраўленне Вярхоўнага камісара па правах чалавека ААН паведаміла Ірыне і Валерыі Красоўскім аб тым, што 16 лістапада пазоў ад іх імя быў зарэгістраваны ў Камітэце па правах чалавека ААН, і яго копія была адпраўленая адказчыку – уладам Беларусі.

24.09.2008 Лукашэнка кажа, што хоча раскрыць справы зьніклых

“Для мяне як для прэзыдэнта гэта пытаньне пытаньняў”, – запэўніў кіраўнік дзяржавы. “Але ня трэба з гэтага пытаньня рабіць вялікую палітыку”.

Акцыя Салідарнасьці завяршылася збіцьцём і разгонам

17.09.2008 Акцыя Салідарнасьці завяршылася збіцьцём і разгонам

17 верасьня ўвечары на акцыю Салідарнасці са зьніклымі на Кастрычніцкую плошчу прыйшлі палітыкі, блізкія і сваякі зніклых палітыкаў і журналістаў, дэмакратычная моладзь. Сярод прысутных - Анатоль Лябедзька, Аляксандар Бухвостаў, Вінцук Вячорка, Лявон Баршчэўскі, Ігар Рынкевіч, Зінаіда Ганчар, Сяргей Калякін, Міхаіл Пашкевіч, Вольга Казуліна: усяго каля 50 чалавек. Удзельнікі акцыі трымалі у руках партрэты зьніклых палітыкаў і грамадзкіх дзеячаў (Ганчара, Захаранкі, Красоўскага, Завадзкага). Нагадаем, што дзевяць гадоў назад, 16 верасьня, у Менску бясьследна зьніклі Віктар Ганчар і Анатоль Красоўскі.

16.09.2008 У Мінску сёння пройдзе акцыя ў памяць пра зніклых апазіцыянераў

Акцыя ў памяць пра зніклых апазіцыянераў Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага пройдзе сёння, 16 верасня, на Кастрычніцкай плошчы Мінску. Пачатак у 18 гадзінаў. Як інфармуе "Хартыя-97", людзі маюць намер выйсці на плошчу з партрэтамі апанентаў улады, якія зніклі без вестак. Сярод іншых, у акцыі прымуць удзел дэмакратычныя кандыдаты ў дэпутаты.

02.09.2008 У Берасьці пададзеная заяўка на пікет, прымеркаваны да 9-х угодкаў зьнікненьня Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага

Адпаведную заяўку падаў у гарвыканкам праваабаронца Раман Кісляк. Пікет запланаваны на 16 версьня.

08.07.2008 Завадзкая: Рассьледаваньне справы Зьмітра Завадзкага – пусканьне пылу ў вочы

7 чэрвеня 2000 году, беларускі журналіст, апэратар ГРТ Зьміцер Завадзкі зьнік пры нявысьветленых абставінах па дарозе ў аэрапорт Менск-2.

12.06.2008 Фота зьніклых надрукуюць на запалках

Беларуская міліцыя ня мае зьвестак на больш як 2000 дарослых і дзяцей. Яны выйшлі па нейкіх клопатах, справах і больш не вярнуліся да родных і знаёмых.

14.05.2008 Як шукаюць зьніклых?

Зьніклых у Польшчы шукае паліцыя ды грамадзкія арганізацыі. А ў Беларусі адно толькі грамадзтва памятае пра зьніклых палітычных...

08.05.2008 “Маладыя дэмакраты” - за вуліцу імя Юрыя Захаранкі

7 траўня споўнілася дзевяць гадоў з моманту гвалтоўнага выкрадання сябра Палітрады Аб’яднанай грамадзянскай партыі, экс-міністра ўнутраных справаў Беларусі генерала міліцыі Юрыя Захаранкі.

08.05.2008 Акцыя АГП на месцы выкраданьня Захаранкі

8 траўня актывісты АГП разам зь яе старшынём Анатолем Лябедзькам правялі акцыю памяці на вуліцы Магілёўскай у Менску ля месца, дзе быў скрадзены апазыцыйны палітык Юры Захаранка.

Ульяна Захаранка працягвае чакаць сына

08.05.2008 Ульяна Захаранка працягвае чакаць сына

7 траўня 1999 году ў Менску непадалёк ад свайго дома пры нявысьветленых абставінах зьнік былы міністар унутраных спраў Беларусі, адзін з лідэраў дэмакратычнай апазыцыі Юры Захаранка. У гэты дзень традыцыйна прадстаўнікі беларускай грамадзкасьці наведваюць ягоную маці, Ульяну Рыгораўну, якой зараз 84 гады.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства