viasna on patreon

Акцыя Салідарнасьці завяршылася збіцьцём і разгонам

2008 2008-09-17T10:32:16+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/akcija1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

17 верасня ўвечары на акцыю Салідарнасці са зьніклымі на Кастрычніцкую плошчу прыйшлі палітыкі, блізкія і сваякі зніклых палітыкаў і журналістаў, дэмакратычная моладзь. Сярод прысутных - Анатоль Лябедзька, Аляксандар Бухвостаў, Вінцук Вячорка, Лявон Баршчэўскі, Ігар Рынкевіч, Зінаіда Ганчар, Сяргей Калякін, Міхаіл Пашкевіч, Вольга Казуліна: усяго каля 50 чалавек. Удзельнікі акцыі трымалі у руках партрэты зьніклых палітыкаў і грамадзкіх дзеячаў (Ганчара, Захаранкі, Красоўскага, Завадзкага). Нагадаем, што дзевяць гадоў назад, 16 верасьня, у Менску бясьследна зьніклі Віктар Ганчар і Анатоль Красоўскі.

Праз 5 хвілінаў супрацоўнікі АМАПу, якіх было не меней чым мітынгоўцаў, ўзялі ў кальцо ўдзельнікаў акцыі і пачалі жорстка душыць Лябедзьку, Вячорку, Воўчака, Баршчэўскага, Рынкевіча, Вольгу Казуліну.

Удзельнікаў акцыі з прымяненьнем фізічнай сілы выштурхнулі за Палац рэспублікі.

Частка актывістаў і моладзі накіраваліся ў бок Нямігі ў суправаджэньні міліцыі.

На рагу Купалы і Інтэрнацыяльнай адбылася бойка паміж яшчэ адной групай удзельнікаў акцыі салідарнасці і міліцыянтамі. Прычым збівалі ў першую чаргу палітыкаў: Анатоля Лябедзьку, Франка Вячорку, ударылі, разбіўшы акуляры і Вінцука Вячорку.

Рэштку мітынгоўцаў, заблакаваўшы з усіх бакоў, амапаўцы давялі да вуліцы Старажоўскай, пасьля чаго пакінулі ў спакоі.

Фота "Радыё Свабода"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства