viasna on patreon

Генеральны пракурор адфутболіў зварот сваякоў зніклых палітыкаў

2009 2009-09-01T15:52:16+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/ganchar.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Пад часпрэс-канфер

Пад часпрэс-канфер

Зінаіда Ганчар, жонка выкрадзенага ў верасні 1999 года апазіцыйнага палітыка і віцэ-прэм’ера Віктара Ганчара, разам са сваякамі іншых зніклых  Вольгай Завадскай і Ульянай  Захаранка,  звярнулася 17 жніўня ў Генеральную пракуратуру Беларусі са зваротам, у якім патрабавала, каб цягам бліжэйшага месяца - да 16 верасня – Генеральны пракурор Рыгор Васілевіч  зрабіў публічную справаздачу аб выніках праведзенага  па справе знікненняў раследавання. У выніку – атрымала чарговую адпіску.

 

Нагадаем, што 17 жніўня сваякі зніклых беларускіх палітыкаў і незалежныя юрысты, якія працуюць па гэтых справах, склікалі спецыяльную прэс-канферэнцыю, паколькі прайшло  дзесяць год, як у краіне зніклі вядомыя людзі, але злачынствы гэтыя так і не раскрытыя.


Увесь гэты час сваякі зніклых апанентаў Аляксандра Лукашэнкі марна дабіваліся аб’ектыўнага расследавання гэтых злачынстваў. Па вялікім рахунку ўлады не зрабілі нічога для таго, каб праўда аб іх стала вядомая шырокай грамадскасці. Хутчэй наадварот, паводзіны ўлады ў гэтых выпадках можна ахарактарызаваць як няўмелае замятанне слядоў і замоўчванне відавочнага...

 

Аднак зварот сваякоў зніклых палітыкаў і бізнесоўцаў Генеральная пракуратура  накіравала ў пракуратуру Менска, пра што і паведамілі аб гэтым Зінаідзе Ганчар.

 

Нагадаем, 16 верасня 1999 года былога віцэ-прэм’ера Віктара Ганчара і бізнэсоўца Анатоля Красоўскага выкралі невядомыя асобы. На месцы здарэння следчыя пракуратуры знайшлі плямы крыві. Судмедэксперты далі заключэнне, што гэта кроў Віктара Ганчара. Расследаванне дадзенай крымінальнай справы неаднаразова прыпынялася, нягледзячы на заявы былых службовых асобаў аб датычнасці да справы выкрадання апазыцыйных палітыкаў некаторых асобаў з атачэння Аляксандра Лукашэнкі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства