Навіны на тэму: зніклыя
07.07.2011 Хвіліна маўчання па Змітру Завадcкаму – у 12 гадзін
Беларуская асацыяцыя журналістаў заклікала 7 ліпеня ў 12 гадзін узгадаць зьніклага аператара ОРТ Змітра Завадскага супольнай хвілінай маўчання.
20.05.2011 Міжпарламенцкі саюз нагадаў "палатачнікам" пра надзорныя магчымасці па справе Ганчара
Усе мінулыя пасля выкрадання Віктара Ганчара гады Міжпарламенцкі саюз вядзе несупынную перапіску з беларускім парламентам, пытаючыся: а што вы зрабілі для таго, каб выявіць праўду пра лёс вашага ж калегі?
17.11.2010 «Мы помнім» — так называецца новая кніга пра зніклых у Беларусі палітыкаў і журналіста
Прэзентацыя кнігі "Мы помнім" адбылася 16 лістапада ў Мінску.
15.10.2010 Уладзімер Барадач: "Ратую ня шкуру, а справу"
Былы камандзір брыгады спэцназу Ўладзімер Барадач папрасіў палітычнага прытулку ў Нямеччыне. Сёньня ён даў эксклюзіўнае інтэрвію Радыё Свабода.
05.10.2010 Расследаванне справы Юрыя Захаранкі зноў працягнулі
Пракуратура Мінска чарговым разам на тры месяцы, да 24 снежня, працягнула расследаванне справы аб выкраданні невядомымі экс-міністра ўнутраных спраў Юрыя Захаранкі, якая вядзецца з мая 1999 года.
30.08.2010 Што мы вадаем пра Канвенцыю аб абароне ад гвалтоўных знікненняў?
18 снежня 1992 года Генеральная Асамблея ААН прыняла Декларацыю аб абароне ўсіх асоб ад гвалтоўных знікненняў (Рэзалюцыя 47/133). І толькі ў сьнежні 2006 года Генэральная Асамблея прыняла Міжнародную канвенцыю аб абароне асобаў ад гвалтоўных знікненняў, якую напачатку падпісалі 57 краінаў сьвету. У наступныя гады да яе далучыліся новыя краіны і зараз пад дакументам стаяць подпісы паўнамоцных прадстаўнікоў 83 краін.
30.08.2010 Сёння Міжнародны дзень ахвяр гвалтоўных знікненняў
Сёння адзначаецца Міжнародны дзень ахвяр гвалтоўных знікненняў. Міжнародная канвенцыя аб абароне ўсіх асоб ад гвалтоўных знікненняў была прынятая 20 снежня 2006 года Генеральнай асамблеяй ААН.
06.08.2010 Справамі зніклых беларусаў зоймецца Рада бяспекі ААН?
Лідэры беларускай апазіцыі ды грамадзянскай супольнасці звярнуліся ў Раду бяспекі ААН. Яны просяць правесці міжнароднае расследаванне справаў зніклых беларусаў – Юр'я Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага і Змітра Завадскага.
07.07.2010 Сёння — 10 гадоў з часу знікнення Дзмітрыя Завадскага
Роўна дзесяць гадоў таму бясследна знік вядомы беларускі аператар Дзмітрый Завадскі.
Раніцай 7 ліпеня 2000 года Завадскі, які ў той час працаваў на расійскім тэлеканале ОРТ (зараз — Першы канал), адправіўся ў Нацыянальны аэрапорт "Мінск" сустракаць свайго калегу — журналіста Паўла Шарамета. З таго часу аператара ніхто не бачыў. Яго аўтамабіль быў знойдзены ў аэрапорце.
26.02.2010 Праблема палітычна матываваных зьнікненьняў. 2009 год
У 2009 годзе так і не быў высьветлены лёс зьніклых Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага і Дзьмітрыя Завадзкага. Афіцыйнае расьсьледваньне фактычна не вялося, вынікі яго так і не сталі вядомымі родных выкрадзеных і грамадзкасьці, вінаватыя ў злачынствах так і не былі выяўленыя і пакараныя. Важнай асаблівасьцю году стала фактычнае замоўчваньне праблемы зьніклых еўрапейскімі структурамі дзеля наладжваньня палітычнага дыялогу з беларускімі ўладамі, адыход ад ранейшай прынцыповай пазіцыі ў гэтым пытаньні.
08.12.2009 Каля ААН беларусы зладзілі чарговы пікет
6 снежня ля цэнтральнага офіса Арганізацыі Аб'яднаных Нацый адбыўся пікет у падтрымку людзей, якія на Беларусі змагаюцца за дэмакратызацыю краіны і супраць самавольства ўлады.
19.11.2009 Беларусь не адказала на пазоў Красоўскіх
16 лістапада скончыўся тэрмін, вызначаны Рэспубліцы Беларусь для адказу на пазоў сям’і Красоўскіх, які быў накіраваны ў Камітэт па правах чалавека ААН.
16.09.2009 Зьніклыя ў Беларусі
10 гадоў таму пры нявысьветленых абставінах ў Менску зьніклі палітык Віктар Ганчар і бізнэсовец Анатоль Красоўскі. Раней, 7 траўня 1999-га, зьнік былы міністар унутраных справаў Юры Захаранка. 7 ліпеня 2000 году зьнік тэлеапэратар Зьміцер Завадзкі.
04.09.2009 Сваякі зьніклых палітыкаў зьвярнуліся да Прэзідэнта Літвы
Сваякі зьніклых беларускіх палітыкаў і журналіста Зінаіда Ганчар, Вольга Завадская і Ульяна Захаранка звярнуліся да Прэзідэнта Літоўскай Рэспублікі Далі Грыбаўскайце з лістом, у якім выказваюць занепакоенасьць магчымым візітам у Літоўскую Рэспубліку Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, у той час, калі маюцца доказы, якія сьведчаць аб дачыненьні вышэйшых асобаў дзяржавы да злачынных дзеяньняў. 3 верасня ліст быў перададзены амбасадару гэтай краіны.
02.09.2009 Зыск Красоўскіх: новы тэрмін для адказу
Камітэт па правах чалавека ААН вызначыў Рэспубліцы Беларусь канчатковы тэрмін – 15 лістапада 2009 году – для падрыхтоўкі адказу па зыску сям’і зьніклага Анатоля Красоўскага.